Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Такім чынам сярэдні проц. - 12.

У мяне на 6.107 хворых было 837 выпадкаў апэндыцыту, г. зн. проц. роўны 14.

Для ілюстрацыі абсолютнай лічбы сьмярцей пры апэндыцыце можна прывесьці такія даныя:

Германия за 1923 год 2.030 сьмярцей
" " 1924 " 2.270 "
" " 1925 " 2.582 "
" " 1926 " 2.807 "
Італія " 1924 " 1.213
" " 1925 " 1.340 "
" " 1926 " 1.440 "

Вельмі пераканальныя далей лічбы Германіі з процантам сьмяротнасьці, роўным 2.

Германія Выпадкаў апэндыцыту Выпадкаў сьмерці Проц. сьмяротнасьці
1923 г. 87.842 2.030 2,3
1924 г. 110.025 2.270 2
1925 г. 147.334 25.82 1,8
1926 г. 156.614 28.07 1,8

Больнічныя лічбы сьмяротнасьці крыху большыя з прычыны з'асяроджаньня ў хірургічных аддзяленьнях больш цяжкіх выпадкаў.

Сярэдняя лічба сьмяротнасьці наогул пасьля апэндыцыту на падставе назіраньняў 15 аўтароў (агульная колькасьць выпадкаў - 18.337) - 2,9 проц.; востры апэндыцыт дае сярэднюю лічбу - 6,3 проц.; хронічны - 0,4 проц. Гэтыя лічбы, як заснаваныя на вельмі вялікім абсолютным ліку, можна лічыць характэрызуючымі сучасную сьмяротнасьць ад апэндыцыту ў хірургічных аддзяленьнях.

Зразумела, ёсьць лічбы меншыя і большыя за сярэднюю. Тыя лічбы, якія крыху вышэй сярэдняй (напр. Гец і Дзюрман - амэрыканскія лічбы - пры вострым апэндыцыце - 7,7 проц.) зьяўляюцца звычайнымі; але спыняюць увагу іншыя лічбы, як напр., Геры (1926 г.) - 1.352 выпадкі вострага апэндыцыту - 15 сьмярцей - каля 1 проц. сьмяротн., або Гольст (1927 г.) - 1.832 выпадкі вострага апэндыцыту - 57 сьмярцей - каля 3 проц. сьмяротнасьці.