Перайсці да зместу

Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

насьць, атрыманую пры опэраваньні ў розныя дні хваробы. Салі[1] (1895 г. статыстыка Швэйцарыі) меў на 7.213 апэндыцытаў агульны процант сьмяротнасьці — 9,6 пры такім становішчы: 94 проц. лечаных консэрватыўна і 6 проц. — опэрацыйна.

дэ Кервэн[2] атрымаў пры опэрацыі

на 1 дзень- 1.723 выпадкі- 0,69 проц. сьмяротнасьці
на 2 "- 1.389 "- 4,7 "
на 3 "- 788 "- 10,7 "
на 4 "- 1.197 "- 21,2 «

Такія-ж іншыя лічбы сьмяротнасьці пры опэрацыі ў процантах:

АўтарЛік выпадкаўI суткіII суткіIII суткі
Зонэнбург[3]5651,84,61,5
Мак Уільлямс14111,6
Мюзам[4]-3,23,214,4
Розанаў3282,418,233,3
Рубашоў-0,754,033

Аналізуючы свае сьмяротныя выпадкі, я знаходжу, што з неопэраваных было:

  • 3 безнадзейныя пэрытоніты;
  • 1 дыягностычная памылка (ня быў пазнаны апэндыцыт); з опэраваных: 3 вельмі цяжкія выпадкі;
  • 12 прывезены позна (запушчаныя выпадкі).

Пэўны інтарэс мае пытаньне пра пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць пры хронічным апэндыцыце, г. зн. пры опэрацыі ў халодным пэрыодзе: ніжэйзьмешчаная табліца дае аб гэтым уяўленьне.

Сьмяротнасьць пры хронічным апэндыцыце:

Розанаў (да 1925 г.)0,7 проц.
» з 1925 г.2.060 выпадкаў0 "
Штых5623 сьмерці0,5 "
Джыбсон7737 "0,9 "
Гольст2221 "0,5
Інстытут Скліфасоўск.320 "0 "0 "
Больніца імя Дастаеўскага (1925 г.)304 "0 "0,0 "
Бабух. больніца 1924 г.289 "1 "0,4 "
Спасакукоцкі494 "0 "0,0 "
Юдзін412 "1 "0,2 "
Рубашоў651 "0 "0,0 "
Каган (кл. Пятрова)450 "4 "0,9 "
______________________________________
6537170,25 проц.
  1. ↑ артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Hermann Sahli
  2. ↑ артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Fritz de Quervain
  3. ↑ артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Eduard Sonnenburg
  4. ↑ Магчыма, Рыхард Мюзам (1872—1939) — дапаўненне Вікікрыніц