Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Этыолёгія Лік выпадкаў Процант сьмяротнасьці
Апэндыцыт 887 42,7
Язва страўніка 1.117 60
Тыфусовая язва 967 78
Траўма 625 60
Агнястрэльн. пашкоджаньні страўнічна-кішочн. тракту 2.031 58
Крыптогенэтычн. паходжаньня (дыплёкокавыя, пнэўмокавыя, грыпозн.) 475 84,5
Пэрытоніт бяз яснай этыолёгіі 135 87

Пэрытоніты апэндыкулярныя. У 1910 г. я на 1.698 пэрытонітаў мог вылічыць сьмяротнасьць — у 49 проц.; пры гэтым у шмат якіх іншых аўтароў былі і лепшыя вынікі — 17 проц. — 20 проц. — 33 проц. сьмяротнасьці. Грэкаў у 1912 г. дакладаў пра 42 проц. сьмяротнасьці на 101 выпадак; цяпер мы маем 23 проц. (Валькані 1928 г.), 20,9 поц. (Джыбсон 1927 г.), 13 проц. (Холін 1924 г.) і г. д. Мой матэрыял — 93 выпадкі — дае 16 проц. сьмяротнасьці.

Агульная лічба сьмяротнасьці пры пэрфоратыўнай язве страўніка да 1924 г. была роўная — 60 проц.; пасьля 1924 г. — на падставе 688 выпадкаў у 13 аўтароў — яна роўная — 40 проц. Аднак, гэта сярэдняя лічба, як відаць, адносна вялікая, бо ў гэту статыстыку ўваходзяць і нешматлікія выпадкі з вялікай сьмяротнасьцю (клініка Разумоўскага — 78,5 проц.; больніца імя Дастаеўскага 1925 г. — 4 выпадкі — 75 проц. і г. д.). Калі ўзяць толькі вялікія лічбы (вышэй 30), тады выходзіць — 33 проц., а ў некаторых аўтароў гэты процант яшчэ менш.

Джыбсон 1927 г. 112 выпадкаў 19 проц.
Вільліх 1928 г. 70 " 28,6 "
Вольф 1929 г. 55 " 21 "
(75 проц. опэравана ў першыя гадзіны).
Красінцаў 123 " 24,4 проц.
Мой матэрыял 34 " 29 "

Пры пэрфорацыі кішачных язваў, у тым ліку брушна-тыфусовых, пэрытоніты давалі вельмі вялікую сьмяротнасьць — 78 проц. (Лібэрмейстэр[1]); 74 проц. (Нэтцэль[2]); 72 проц. (Кертэ[3]); 73,9 — 76,5 проц. (Герстэр); мая зборная статыстыка — 76 проц.; і цяпер вынікі ня лепшыя. У мяне ў клініцы памерла 4 чалавекі такіх хворых; усе былі опэраваны.

Пэрытоніты на глебе пэрфорацыі жоўцевага пузыра. У 1910 г. я даваў лічбу — 50 проц.; Герстэр дае лічбу 66,6 проц.; Грэкаў

  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Carl von Liebermeister
  2. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Wilhelm Netzel
  3. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Werner Körte