Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У 1912 г. — 50 проц. За апошнія гады на 11 выпадкаў я мог налічыць розныя лічбы ад 31 проц. да 52 проц.; значыць мы маем тут невялікае зьмяншэньне.

Траўматычныя пашкоджаньні кішак і іншых органаў брушной поласьці даюць таксама вельмі цяжкія пэрытоніты — пра гэта гл. у разьдзеле аб пашкоджаньнях брушной поласьці. Грэкаў (1912 г.) дае лічбу ад 42 проц. да 86 проц., цяпер мы маем да 55 проц. Агнястрэльныя ваенныя параненьні даюць 66 проц. (Шмідэн), 75 проц. (Грэфэнбэрг), 56 проц. (Эндэрлен[1]), 49 проц. (Краске[2]), у сярэднім — 58-60 проц. Аднак ёсьць лічбы і ў 40 проц. (Мартэнс) і нават 30 проц.

Такім чынам, і тут ёсьць зьмяншэньне, хоць і невялікае. Гэтыя лічбы, узятыя мною для прыкладу, сьведчаць аб тым, што пры адных пэрытонітах мы маем значнае зьмяншэньне процанту сьмяротнасьці, пры другіх — зьмяншэньне малое, або яго зусім няма. Гэты факт прымушае шукаць тлумачэньня. Як відаць, большае зьмяншэньне даюць тыя пэрытоніты — пэрфорацыя язвы страўніка, апэндыцыт, — якія ў першыя гадзіны, звычайна, не зьяўляюцца вельмі вірулентнымі; даюць малое зьмяншэньне тыя пэрытоніты, дзе вірулентнасьць выяўляецца бурна ўжо з самага пачатку — напр., кішочнік. Адсюль вывад: наш посьпех у змаганьні з пэрытонітам і да гэтага часу засноўваецца больш на тым, што мы папераджаем яго шырокае разьвіцьцё, чым на тым, што мы ўмеем сапраўды змагацца з пэрытонэальнай інфэкцыяй.

Я лічу патрэбным зьвярнуць увагу на ўспамінаныя ў літаратуры — пра сьмяротнасьць ад пэрытоніту — малыя лічбы, бо яны падаюць надзею на тое, што магчымым зробіцца самое змаганьне з пэрытонітам. Напр. Макры (1927 г.) на 45 опэрацый пры пэрытоніце меў 9,3 проц. сьмяротнасьці: ён тлумачыць гэта ўжываньнем антытоксычнай сыроваткі.

Гнойныя пляўрыты даюць сьмяротнасьць значна меншую, як пэрытоніты, але ўсё-ж ткі не малую, і вывучэньне прычын гэтай сьмяротнасьці заслугоўвае, бязумоўна, увагі.

У абсолютных лічбах лік паміраючых ад пляўрытаў не малы; трэба, аднак, мець на ўвазе, што ў зьмешчаных ніжэй лічбах — ёсьць значная доля і іншых пляўрытаў, ня толькі гнойных. У Германіі за 1923 — 1.926 г. г. штогадова памірала ад пляўрытаў больш 1500 чалавек. У Італіі ад пляўрытаў памерла: у 1924 г. — 2.947 чалавек; у 1925 г. — 3.190 чал.; у 1926 г. — 3.042 чал. Трэба мець на

  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Eugen Enderlen
  2. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Paul Kraske