Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Лік выпадкаў Проц. сьмярцей
Грэкаў[1] 758 61
Сокалаў 174 85
Гіршэль[2] 428 60
Місай 437 63
Бондараў - 70
Залога - 70

У рабоце сваёй 1910 г. я на 2.470 выпадкаў пэрытонітаў мог налічыць 1.413 выпадкаў сьмерці, г. зн. процант сьмяротнасьці быў роўны 60, што і можна лічыць сярэдняй лічбай для таго часу.

У апошнія гады сярэдняя лічба меншая: мы сустракаем, праўда, лічбы ў 62 проц. (Джыбсон); 50 проц. (справаздача больніцы імя Дастаеўскага 1925 г.), — але побач з гэтым — 39 проц. (Спасакукоцкі[3]), 35 проц. (Гурэвіч), 28,3 проц. (Чарэпнін) нават 10 проц. (Юдзін). Малы процант сьмяротнасьці можа тлумачыцца як малай колькасьцю выпадкаў, так і тым, што іменн) аўтар называе «агульным пэрытонітам».

Мой матэрыял і вынікі даюць, як відаць, сярэднюю лічбау для данага адрэзку часу:

Пэрытоніты на глебе: Лік выпадкаў Лік сьмярцей
параненьня страўніка 2 1
пэрфоратыўнай язвы страўніка 24 7
" « страваходу 1 1
пашкоджаньня печані і іншых органаў 3 3
» « кішак 14 8
пэрфорацыі язваў кішак 3 3
» ракавай язвы 1 1
непраходнасьці і пухліны 2 2
апэндыцыту 93 15
_____________________________________________ 143 41 (28,6 проц.)

Калі падлічыць мае даныя без апэндыцытаў, дык мы атрымаем: на 50 выпадкаў — 26 сьмярцей, г. зн. 52 проц. Аднак, вельмі важна ведаць ня толькі сумарныя лічбы, але і процант сьмяротнасьці пры паасобных формах пэрытоніту.

Я падаю наступную складзеную мною табліцу:

Табліца сьмяротнасьці пры опэрацыйным лячэньні пэрытонітаў (1910—1924 г.г.).

  1. Артыкул у рускай Вікіпедыі — Греков, Иван Иванович
  2. артыкул у Рускіх Вікікрыніцах — Гиршель, Леви Элиас
  3. Спасылка ў Рускай Вікіпедыі — Спасокукоцкий, Сергей Иванович