Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нічных аддзяленьняў гэты процант даходзіць да 40 проц. дае, напр., Інстытут Скліфасоўскага (1925 г.). Гаўман (1926 г.) налічвае на 24 выпадкі — 130 сьмярцей. Ваўковіч (1928 г.) проц. сьмяротнасьці ад зломаў хрыбетніка вызначае ў 64-80. На яго асабістым матэрыяле з 8 хворых памерла — 6. Лойд на 82 раньнія опэрацыі пры зломах хрыбетніка меў 72 сьмерці.

Ня маючы магчымасьці вывесьці сярэдні процант, я ўсё-ж, спасылаючыся на папярэднія даныя, думаю, што пры зломах хрыбетніка процант сьмяротнасьці набліжаецца да 20, а пры цяжкіх пашкоджаньнях сьпінных мазгоў — да 40 проц., — процант, які мала адстае ад процанту сьмяротнасьці пры пераломах чэрапу. Оратор (1930 г.) лічыць таксама процант сьмяротнасьці пры пашкоджаньных сьпінных мазгоў роўным 20.

Пашкоджаньні органаў жывата.

Пашкоджаньні органаў жывата, якія не зьяўляюцца ў лічбавых адносінах значнымі, даюць надзвычайна вялікую — адносна — сьмяротнасьць. Даўнейшыя статыстыкі да пэўнай ступені могуць быць прадстаўлены наступнымі данымі: Шовэль (1888) апублікаваў сабраны з 1880 г. 41 выпадак опэрацый пры агнястрэльных параненьнях жывата, з іх памерла — 29, г. зн. 72 проц.

Але і сучасныя лічбы сьмяротнасьці пры пашкоджаньнях органаў жывата таксама даволі вялікія; вагаючыся каля 35-40 проц. яны набліжаюцца да лічбаў пры пашкоджаньнях чэрапу. І зараз лічбы ў 50 проц. зусім не зьяўляюцца такім рэдкімі (Мільлер, Лёрыя).Оратор (1930 г.) называе лічбу ў 30 проц. Цікава адзначыць, што ў Лёрыя на 76 хворых 65 чалавек опэраваліся ў першыя 2 гадзіны і ўсё-ж такі процант сьмяротнасьці быў — 57,5.

Закрытыя пашкоджаньні даюць горшы прогноз, мабыць, з прычыны больш цяжкай дыягностыкі і з прычыны гэтага больш позьняй опэрацыі.

Пагаршаюць прогноз множныя паранеьні кекалькіх органаў што стварае асабліва складаныя і няспрыяльныя ўмовы, а таксама параненьні грудной і брушнай поласьці адначасова. Пра множныя параненьні жывата я яшчэ ў 1909 г. апублікаваў работу, якая дае ўяўленьне аб цяжкасьці гэтых параненьняў. Каб пазнаёміць са сьмяротнасьцю пры пашкоджаньнях органаў жывата, я падаю некалькі статыстык:

Янкоўскі, 116 выпадкаў — 55 проц., Фінкельштэйн — 54 проц., Магула — 40 проц., Богараз — 36 проц. і Гаген — 46 проц.