Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На сваім матэрыяле я атрымаў такія лічбы: не опэравалася 19, памерла — 14, опэравалася 13, памерла — 4.

На першы погляд вывад можа быць такі: опэрацыйны спосаб дае лепшыя вынікі. Але справа ў тым, што не опэраваліся іменна найбольш цяжкія хворыя, якія пасьля некалькіх гадзін знаходжаньня ў клініцы паміралі; опэрацыі-ж рабіліся ў выпадках менш цяжкіх.

Наогул, пры ўважлівых аналізе малых лічбаў сьмяротнасці выходзіць, што і яны ня вельмі малыя. Прыклад — лічбы Сакалоўскага, у якога пры опэрацыйным лячэньні пранікальных ран чэрапу выжывала 85 проц. Вылічаецца гэты процант так: на 54 опэраваных памерла 8 чалавек. Але з гэтых 54 опэраваных — 5 опэравана з прычыны эпілепсыі і паралюшаў праз доўгі час пасьля пашкоджаньня, г. зн. у групу сьвежых пашкоджанььняў іх залічыць нельга. Далей указана, што ў 16 выпадках пашкоджаньняў цьв. мазг. абалонкі ня было. Калі адлічыць гэтага 21 чалавека, дык застаецца 33 выпадкі, і процант будзе ўжо не 15, а 24, г. зн. звычайны процант сьмяротнасьці ад параненьняў чэрапу (гл. вышэй.)

Вывады такія:

З траўматыкаў з пашкоджаньнямі чэрапу гіне да 25 проц.

Гэтыя хворыя паміраюць у першыя 12 гадзін — ад цяжкасьц паражэньня і вялікіх крывазьліцьцяў; у першыя 24 гадзіны — ад павялічэньня ціску ў мазгох; потым ад інфэкцыі.

Вынік залежыць галоўным чынам ад цяжкасьці пашкоджаньня; наўрад ці ў гэтым факце шмат што можна зьмяніць опэрацыйным умяшаньнем, хоць яно ў значнай меры засьцерагае ад разьвіцьця інфэкцыі.

Пашкоджаньні хрыбетніка.

Траўмы хрыбетніка (зломы) таксама даюць вялікую сьмяротнасьць, дзякуючы ўдзелу ўдзелу сьпінных мазгоў: пашкоджаньні сьпінных мазгоў і крывязьліцьці ў іх цягнуць за сабой паражэньні важных жыцьцёвых цэнтраў. Далей ідуць другачныя пнэўманіі, пролежні, уросэпсіс.

Сьмяротнасьць ад зломаў хрыбетніка вельмі добра ілюструецца наступнымі матэрыяламі. Лічбы германскай статыстыкі даюць у сярэднім ад 13,4 проц. да 23,6 проц. (на 8936 хворых — памерла 1496 — 16,5 проц.). У дэ-Кервэн (1908 г.) на 218 опэраваных выпадкаў — 55 сьмяротных вынікаў — 25 проц. У статыстыках боль-