Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Інстытут Скліфасоўскага (1925 г.

Адначасовае параненьне жывата і грудзей, 4 выпадкі, памерла - 4 чал. - 100 проц.

Раны жывата, 38 выпадкаў памерла 12 чал. - 31 проц.
Бондараў (1909) 22 8 - 38
Залога 18 9 - 50
Абухоўская больн. (1912 г.) 192 70 - 36

Мой матэрыял складаецца з 30 выпадкаў пашкоджаньня розных органаў жывата з 14 сьмярцямі, што дае 46 проц. (на 14 сьмярцей - 8 ад пашкоджаньняў кішак і 4 - ад пашкоджаньняў печані - агнястрэльныя).

Аднак, сумарныя лічбы яшчэ недастатковыя для поўнай ацэнкі сур'ёзнасьці пашкоджаньняў жывата, і мы яшчэ зьвернемся да пашкоджаньняў паасобных органаў.

Страўнік. Цэлы рад статыстык у сярэднім дае лічбу сьмяротнасьці - 45 проц. Такі процант зьяўляецца больш значным, чым пры пэрфорацыі язвы страўніка, і гэта прымушае задумацца (вялікая кіслотнасьць соку? Падрыхтаванасьць брушыны? Спадарожныя параненьні?).

Асабісты мой матэрыял невялікі, таму і рабіць вывады з яго ня лічу магчымым. Назіралася два параненьні страўніка (агнястрэльныя): адзін хворы, які быў дастаўлены на 2-я суткі пасьля параненьня, загінуў ад пэрытоніту. Сьмерць тут зьяўляецца вынікам запушчанасьці выпадку.

Кішочнік

Колькасьць выпадкаў Колькасьць сьмярцей Проц. сьмяротнасьці
Джыбсон (1919-1924 г. г. 10 7 70
Магула (1912 г.) 45 21 46
Пэтры 160 149 93
Фішэр - - 20
Богараз - - 50
Фінкельштэйн - - 40
Янкоўскі - - 36

У сярэднім гэтыя лічбы даюць 50 проц., крыху больш, як параненьні страўніка.

Я меў на 15 хворых - 8 сьмярцей, г. зн. процант сьмяротнасьці роўны 50, вылічанаму мной вышэй сярэдняму процанту. На падставе сваёй практыкі, я хачу зазначыць, што пры