Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

1882 г. г.) на 3.881 хворага — опэрацый брушной поласьці (сярод іх упраўленьне грыж і да т. п.) — 117, г. зн. 3 проц.

У пачатку XX стагодзьдзя малюнак мяняецца: брушных опэрацый: у Дзьяканава — 17 проц., у Сьпіжарнага — 25 проц., у Ціхава — 44 проц., у Гэйдэльбэргскай клініцы — 27 проц.

У хірургічных аддзяленьнях новага часу лік гэтых опэрацый яшчэ большы: у Мартынава — 45 проц.; у больніцы імя Дастаеўскага — 79 проц.; у Бабухінскай (Масква) — 50 проц.; у Інстытуце імя Скліфасоўскага (Масква) — 74 проц., у клініцы Спасакукоцкага (2 М. Д. У.) — 78 проц., і т. да.

Канцавіны раней адыгрывалі прэвалюючую ролю: у старых больніцах опэрацыі на канцавінах складалі ад 65-51 проц. да 47 проц.; найбольшая — 34 проц.

Нават за больш позьнія гады адбыўся пэўны зрух, які заключаецца ў тым, што за лік канцавін усё большая і большая доля опэрацый пачало прыпадаць на опэрацыі брушныя. Гэта відаць з параўнаньняў Мельнікава.

Месца опэрацыі Да вайны (у проц.) Пасля вайны (у проц.)
жывот 28,5 47,5
канцавіны 25,9 9,6
твар 17,7 19,2
лагво (гінэколёг.) 10,2 8,9
шыя 7,7 4,4
грудзі 6,5 8,4
чэрап 3,5 2,0

Ня будзем забывацца на опэрацыі на грудзях і чэрапе, якія даюць таксама вялікую сьмяротнасьць, і мы зразумеем, чаму цяжка параўноўваць хірургічную сьмяротнасьць апошняй чвэрткі мінулага стагодзьдзя з першаю чвэрткаю нашага. Разуменьне «хірургічнага захворваньня» зусім зьмянілася, і калі пры больш цяжкіх задачах сьмяротнасьць ў хірургічных аддзяленьнях засталася тэй-жа самай, дык зразумела, нельга не зрабіць ускоснага заключэньня аб фактычным зьмяншэньні хірургічнай сьмяротнасьці.

Далей трэба зьвярнуць увагу ня толькі на сярэднюю лічбу, але і на крайнія лічбы. З гэтага пункту гледжаньня мы маем і абсолютныя посьпехі, таму што ў шмат якіх больніцах процант сямяротнасьці ніжэй 5, — каля 3 проц.; да 1900 г. такіх справаздач было значна менш.