Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

поратоміі — 4, сьвішчы кутніцы — 3, геморой — 5, гідроцэле — 3 экст. вэн — 1. Усяго 67 опэрацый; сьмерць 1.

Або лічбы хірурга Мініна ў тым-жа 1887 г.: выдаленьняў, лімфатычных залоз — 15, разрэзаў — 6, сэквэстротоміяй — 5, ампутацый — 1, гідроцэле — 1.

Малую лічбу пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці рускіх больніц трэба тлумачыць нязначнасьцю зробленых опэрацый. Як прыклад, можна ўзяць Уладзімірскую земскую больніцу (за 6 год): на 1.612 хворых было зроблена 548 опэрацый, г. зн. усяго ў ⅛ выпадкаў. Найбольш буйныя опэрацыі з ліку 548 і іх вынікі наступныя:

сьмярцей
літотомій 65 5 8 проц.
ампутацый 33 3 9
ляпоратамій 13 3 21
грыж 3 - -
трахеотомій 4 1 25
гнойных пляўрытаў 11 2 18

Або другі прыклад — опэрацыі Кадзьяна ў Сімбірскай больніцы (1886 г.); на 414 хворых усяго 91 буйная опэрацыя — процант сьмяротнасьці — 6.

сьмярцей
трэпанац. чэрапа 1 1
ампутацый 7 1
камнесячэньняў 18 2
нэфротомій 1 -
грыжасячэньняў 4 -
трахеотомій 4 -
рэзэкцый сустава сьцягна 3 -

Ніводнай ляпоратоміі.

У папярэднія пэрыоды лік опэрацый быў яшчэ меншы: ад 1822 г. да 1846 г., г. зн. за 24 гады, проф. Саламон зрабіў 411 вялікіх опэрацый, з іх: літотомій — 76, грыжасячэньняў — 8, выразаньняў пляча — 1, выразаньняў вока — 2, трэпанацый — 1, анэўрызмаў — 12 і т. д. (паводле «Истории хирургии» Оппэля.)

Далей розьніца заключаецца яшчэ і ў складзе — групаваньні хворых. Перш за ўсё, вялікая сучасная галіна захворваньняў жывата тады амаль зусім адсутнічала. Можна падаць тут такія лічбы: у старой хірургіі на жывот прыпадала 1-3 проц. агульнай колькасьці опэрацый.

У Пірагова ад 1845 г, да 1856 г. на 680 опэраваных хворых опэрацый на жываце было 16 — каля 2 проц. У Караваева (1842-