Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У рускіх больніцах я таксама сустракаў вялікія лічбы. У хірургічным аддзяленьні Міхайлаўскай больніцы ў Тыфлісе за 1887 г. на 492 хворых памерла 56 — 11,4 проц. сьмяротнасьці (з 14 выпадкаў параненьняў жывата — ніводны ня быў опэраваны). Але сустракаюцца і іншыя лічбы: Базэльская больніца — 1874 г. — процант сьмяротнасьці — 2,6, Лёнданскі госьпіталь — 1873 г. 4 проц.; клініка Падрэза (Харкаў) — 1886 г. — 5,2 проц.; Кіеўская Аляксандраўская больніца — 1887-1992 г. г. — 5,2 проц.; Тамбоўская больўіца — 1879—1889 — 4,8 проц.; Сімбірская больніца — 1886 г. — 5,7 проц.

Оппэль у адным месцы[1] са зьдзіўленьнем адзначае той факт, што агульны процант сьмяротнасьці ў хірургічных аддзяленьнях ня меншы, як быў, і нават ставіць пытаньне: «дзе-ж адзнакі таго прогрэсу, тых посьпехаў хірургіі, аб якіх крычыць увесь сьвет»? Выходзячы з сярэдняй лічбы — 5 проц., ён параўноўвае яе са сьмяротнасьцю ў Пірагова і знаходзіць у яго таксама 5 проц. У другім-жа месцы[2] — ён бачыць прогрэс пры параўнаньні нашай сярэдняй хірургічнай сьмяротнасьці з лічбай Більрота, роўнай 11 проц. Такім чынам усё залежыць ад таго, што мы бярэм для параўнаньня.

Маючы на ўвазе ўказаныя вышэй адхіленьні ад сярэдняй сьмяротнасьці, я ўзяў для трох пэрыодаў (прыблізна 1870—1900 г. г. 1901—1913 г. г. і 1914—1928 г. г.) сярэднія лічбы больніц і клінік і атрымаў такія вынікі: для старых гадоў (да 1900 г.) — 5,8 проц.; для 1900—1913 г. г. — 5,6 проц.; для новых — 5 проц. Ці можна надаваць значэньне такой малой розьніцы? Значыць, і ў мяне атрымаліся вынік, якія прамушаюць мяне, як і Оппэля задаць пытаньне: дзе-ж посьцехі? Аказваецца, што сьмьротнасьць не зьмяншаецца, а за апошнія 50 год застаецца стацыянарнай.

Як-жа растлумачыць гэта зьявішча?

Параўноўваць сьмяротнасьць хірургічных аддзялельняў 50 год таму назад і цяпер цяжка, таму што ў значнай меры зьмяніўся характар хірургічнай дзейнасьці. Лік опэрацый быў не такі вялікі, як цяпер, і яны былі больш абмежаваны пэўнымі вобласьцямі, чым зараз. У якасьці прыкладу магу прывесьці даныя Вельямінава, які ў 1887 г. пералічвае наступныя вялікія опэрацыі, зробленыя ім:

Разрэзы — 23, выскрабаньні — 8, тубэркулёз залоз — 6, трахеотоміі — 2, трэпанацыя чэрапа — 1, артротоміі — 11, ампутацыі — 2, ля-

  1. «Организация и работа в хирургическом отделении» 1.26 г ст. 152—153.
  2. Речь о Бильроте. Вести. Хирургии, 1929 г.