Перайсці да зместу

Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

складаецца з наступных лічбаў: процант сьмяротнасьці дзяцей да 15 год зьменшыўся на 4,3, а процант сьмяротнасьпі (адбрукоўка) дарослых (старэй за 15 год) павялічыўся на 3,3.

АНГЛІЯ
1901 г.1921 г.
да 5 г.11,9 проц.9,4 проц.
5-15 г.21,820,0
15-65 г.62,264,2
Больш 65 г.4,25,4

Хоць агульная лічба меншая на 1 проц., але процант сьмяротнасьці дарослых па сутнасьці павялічыўся. А мы-ж раней гаварылі, што хірургічныя захворваньні паражаюць пераважна дарослых людзей.

Такім чынам, рабіць са зьмяншэньня агульнай сьмяротнасьці вывад адносна зьмяншэньня хірургічнай сьмяротнасьці мы яшчэ ня можам; даных у гэтых адносінах у нас няма і здабыць іх - хаця-б ускосным шляхам - вельмі цяжка. Таму некаторае ўяўленьне аб руху хіру хірургігчнай сьмяротнасьці мы можам атрымаць толькі шляхам вывучэньня сьмяротнасьці хірургічных аддзяленьняў і сьмяротнасьці пасьляопэрацыйнай.

Аднак, важна адзначыць пэўную тэндэнцыю, якая, мабыць пашыраецца і на хірургічныя захворваньні, паколькі агульны процант сьмяротнасьці зьяўляецца адлюстраваньнем соцыяльна-клясавых адносін насельніцтва.

Чаканае надалей зьніжэньне агульнага процанту сьмяротнасьці стварае спрыяльны агульны фон, на якім мы маем рацыю чакаць зьмяншэньня сьмяротнасьці і ад хірургічных захворваньняў.

Указаныя вышэй асаблівасьці статыстык паасобных устаноў і хірургічных аддзяленьняў робяць вельмі цяжкім параўнаньне паміж сабою лічбаў хірургічнай сьмяротнасьці ў розныя эпохі і адказ на пытаньне - ці зьмяншаецца сьмяротнасьць ад хірургічных захворваньняў?

Усё залежыць ад таго, які крытэрый для параўнаньня мы будзем браць. Возьмем нашу лічбу - 5 проц. - і параўнаем яе з некаторымі старымі лічбамі. Більрот меў агульны процант сьмяротнасьці - 11; у Бэргмана ў 1892 г. - ён быў роўны 11,5, у Мікуліча мы маем 12,5 проц. Агульны процант сьмяротнасьці ў прускіх клініках за 1877-1892 г. г. быў на 54.670 хворых - 7,8.