Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Паколькі мы ўстанаўляем факт, што адным з фактараў хірургічнай сьмяротнасьці можа быць сама опэрацыя, дык павінны вымагацца дадатковыя гарантыі правільнага хірургічнага лячэньня. Інакш кажучы, права рабіць опэрацыі павінна давацца толькі асобам, якія атрымліваюць спэцыяльную падрыхтоўку, і гэты момант павінен строга рэгулявацца і рэглямэнтавацца ў заканадаўчым парадку, а не прадастаўляцца толькі тым «фактычным суадносінам сіл», часамі беспарадкавым, якія рэгулююць гэта пытаньне ў нашым соцыяльным організьме ў сучасны момант.

У сувязі з такім вялікім значэньнем памылак, узьнікае пытаньне аб «спрактыкаванасьці», як фактары, які зьмяншае хірургічную сьмяротнасьць. Даводзіць гэта — наўрад ці трэба; абмяжуюся ілюстрацыяй гэтага значэньня некалькімі лічбамі.

Ляўсон-Тэйт (1888 г.) паведаміў што, на першую тысячу ляпоратомій ён меў 9,2 проц. сьмяротнасьці, на другую тысячу — 5,3 проц.

Карахан (Барцэлена) падае такія лічбы: пры рэзэкцыі страўніка з прычыны язвы яго ён меў:

У 1927 г. на 24 опэрацыі 16,6 проц. сьмяротнасьці
У 1928 г. " 24 " 12,5 " "
У 1929 г. " 34 " 8,82 " "

Оппэль на 100 эпінэфрэктомій меў 8 сьмярцей: на першыя 50 опэрацый 6 сьмярцей, на другія 50 опэрацый 2 сьмерці.

Цікавымі зьяўляюцца некаторыя лічбы пра простатэктоміі (я ўжо паказваў іх вышэй).

Фрэйер меў на першыя 45 выпадкаў 11 проц. сьмяротнасьці.
на наступныя 110 " 10 " «
» 170 " 9,4 " «
» 203 " 8,0 «
» 322 " 7,5 " «
» 200 " 4,24 " "
Юнг на першыя 20 выпадкаў простатэкт. меў 0 " "
на наступныя 50 " 4 " «
» 185 " 3,7 «
» 229 " 3,0 " «
» 103 " 0,0 " "

Надлобкавая простатэктомія:

Сярэдні процант сьмяротнасьці Аўтары з вялікім вопытам З малым вопытам:
12,2 проц. 7 проц. 14,9 проц.
8,3 " 3,7 " 8,2 "