Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У той час, як сярэдні процант сьмяротнасьці пры раку кішак роўны 24,5 проц., а вышэйшы яшчэ большы, Мэйо (257 выпадкаў) дае 16 проц., Фінкельштэйн — 20 проц.

Найбольш рэзка, мабыць, значэньне спрактыкаванасьці выяўляецца ў хірургіі пухлін мазгоў. У той час, як вопыт звычайнага хірурга ў гэтай галіне зусім невялікі, а ў іншых абмяжоўваецца дзесяткамі выпадкаў, у такіх корыфэяў, як Эйзэльсбэрг[1], Дэндзі, Кешынг і г. д. ён складаецца з сотняў выпадкаў.

Дэндзі з 1920 г. да 1925 г. опэраваў 509 пухлін мазгоў, Кешынг меў 1088 выпадкаў; Эйзэльсбэрг (1922 г.) — 318 выпадкаў.

Вынікі і выяўляюцца. Калі параўнаць лічбы Кешынга (ад 8,4 проц. да 16,3 проц. пры найбольш цяжкіх выпадках) з тымі, якія паданы мною ў разьдзеле пра пухліны мазгоў, дык мы бачым вялізарную розьніцу. Вельмі цікавай зьяўляецца у тэй-жа галіны маленькая даведка дэ Мартэль — справа ідзе пра пухліны вобласьці слыхавага нэрва:

у першай сэрыі 7 выпадкаў 7 сьмярцей
" другой " 9 " - 4 «
» трэцяй " 21 " - 2 "

Пераканальнасьць паданых мною прыкладаў зьяўляецца дастатковай, і няма патрэбы павялічаць іх колькасьць.

Я паказаў вышэй на лічбовым матэрыяле, значэньне спрактыкаванасьці ў сэньсе зьмяншэньня пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці. Выяўленьне паасобных спэцыяльных галін, выключнае займаньне якімі дае вынікі шмат лепшыя, як сярэднія лічбы, — патрабуе адпаведнага вываду: апошні заключаецца ў прызнаньні права грамадзянства за такой спэцыялізацыяй і культываваньні яе. Пытаньне гэта, бязумоўна, ня лёгкае для поўнага разьвязаньня. Галоўных супярэчаньняў можа быць два: шкоднасьць спэцыялізацыі з хірургіі раду галін. Мне здаецца, аднак, што абодвы гэтыя меркаваньні наўрад ці зьяўляюцца істотнымі. Гэтыя меркаваньні выказваліся і ў свой час — пры аддзяленьні ад хірургіі шмат якіх спэцыяльнасьцяй, якія цяпер зьяўляюцца паасобнымі багатымі дысцыплінамі. Шкоднасьць спэцыялізацыі (што можна цяпер гаварыць і ў адносінах да існуючых спэцыяльнасьцяй), трэба кампэнсаваць іншымі спосабамі; указаньне на малую велічыню галіны, якая падлягае вылучэньню, таксама ня можа зьяўляцца перашкодаю для рэалізацыі гэтага пляну. Між іншым, кожны хірург на аснове сваёй практыкі можа падцьвердзіць вялізарнае значэньне колькасьці таго матэрыялу, які пра-

  1. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Anton Eiselsberg