Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Разыходжаньне раны жывата 5
Язвавы коліт 6
Фістула дванаццаціпалай кішкі 4
Страўнічнае крывяцячэньне 4
Холемія 8
Паротыт 4
Інтоксыкацыя пры базэдавай хваробе 8

і цэлы рад дробных адзіночных аскладненьняў.

Тая-ж мая думка пра пераважнае значэньне асноўнага фактару — захворваньня і выкліканага ім (або ўзростам) стану організма — можа быць даведзена і іншым шляхамШ: ілюстрацыяй прычын сьмерці пры некаторых захворваньнях.

Пры вольных грыжах я мог сабраць такія даныя: на 18 выпадкаў сьмерці прычынамі яе былі: эмболіі — 9-50 проц.; наркоз — 1; пнэўмонія — 3-18 проц.; эндокардыт — 1; пэрытоніт — 1; ілеус — 2; абвастрэньне тубэркулёзу — 1.

Калі адкінуць такія зусім выпадковыя аскладненькі, яе абвастрэньне тубэркулёзу, эндокардыт, ілеус, пырытоніт наркоз — застаюцца эмболіі і пнэўмоніі, якія паражаюць часьцей за ўсё старых людзей.

Пры зашчэмленых грыжах мы маем пэрытонітаў — амаль 50 проц.; шок — 20 проц.; эмболіі — амаль 20 проц. Тут мы бачым прычыны, якія маюць сувязь з характарам самой хваробы і зусім не залежаць ад опэрацыйнага ўмяшаньня.

Пры вострым апэндыцыце (на 243 выпадкі сьмерці) прычыны яе разьмяркоўваюцца такім чынам:

Пэрытоніт 60 проц.
Ілеус 13 "
Лёгачныя аскладненьні 9 "
Эмболіі і тромбозы 7 "
Сэптычныя аскладненьні 7 "

Такім чынам, мы бачым, што асноўнымі прычынамі зноў такі зьяўляюцца сэпсіс брушыны і мэтастазы гэтага сэпсісу, да якіх трэба аднесьці і лёгачныя аскладненьні, і тромбозы, і эмболіі.

Пры хронічным апэндыцыце (колькасьць вядомых мне выпадкаў нязначная), мы сустракаем звычайна тры моманты: пэрытоніт, выпадковую эмболію і ілеус.

Пры опэрацыях на жоўцевых шляхох, асноўную ролю ў пасляопэрацыйнай сьмяротнасьці адыгрывае агульны стан хворых — за яго лік прыходзіцца 33 проц. сьмярцей. Потым ідуць лёгачныя аскладненьні — ад 13 проц. да 20 проц.; пэрытоніт -