Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ад 10 проц. да 12 проц.; холемія — ад 5 проц. да 9 проц.; а за імі ўжо розныя сэптычныя і выпадковыя аскладненьні.

Уяўленьне аб прычынах сьмяротнасьці пры опэрацыях на страўніку пры язьве яго (Г Э і рэзэкцыя) даюць наступныя лічбы:

Шок і сардэчная слабасьць 24 проц.
Пэрытоніт 18 "
Бязвыходны круг 10 "
Пнэўмонія 17 "
Крывяцячэньне 4,5 "

астатнія прыпадаюць на розныя іншыя выпадковыя моманты.

Амаль усе выпадкі сьмерці пры пэрфораванай язьве страўніка залежаць ад пэрытоніту (75-80 проц.), потым ідзе пнэўмонія, і толькі затым адзінкавыя выпадковыя аскладненьні.

Пры параненьнях брушных органаў асноўныя прычыны сьмерці — пэрытоніт і крывяцячэньне; часам мясцовы сэптычны процэс (напр., нарывы печані).

Пры опэрацыях на нырках — у 50 проц. прычынай зьяўляецца — агульны кепскі стан хворых — адсюль шок, слабасьць сэрца і т. д.; потым урэмія, крывяцячэньне і т. д.

Простатэктомія дае, як асноўныя прычыны сьмерці — урэмію (ад 17 проц. да 35 проц.), агульны кепскі стан (ад 15 проц. да 30 проц.), пнэўмоніі (ад 13 проц. да 30 проц.), інфэкцыю (ад 17 да 57 проц.).

Ня буду даваць больш прыкладаў, бо з паданых добра бачна, што, у асноўным, прычыны пасьляопэрацыйных сьмярцей знаходзяцца ў зусім пэўнай залежнасьці, у першую чаргу, ад характару захворваньня і — значна менш — ад якога-небудзь іншага фактару.

Я лічу патрэбным спыніцца яшчэ хоць каротка на некаторых пунктах пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці:

  1. на так званых нечаканых сьмерцях;
  2. сьмерці на опэрацыйным стале;
  3. няясных выпадках сьмерці.

Асобную групу складаюць г. зв. «нечаканыя» сьмерці. Гэта група, зразумела, ня мае пэўных межаў; але кожны хірург добра ведае значэньне гэтага тэрміну. Ацэньваючы ўсе шансы хворага на перанясеньне опэрацыі, улічваючы розныя аскладненьні, якія бываюць пры данай опэрацыі, дапускаючы пры гэтым і магчымасьць розных памылак, хірург усё-ж часамі бывае сьведкаю сьмерці, якой ён сапраўды не чакаў. Як часта бываюць вы-