Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
3 — з канцавін
45 — з язвы і шва — на 1.095 опэрацый страўн. — 4 проц.
1 пэрфоратыўная язва страўніка
1 жоўцевая опэрацыя
2 вальляк
9 параненьні печані (18)
1 нырка
________________
62

Процант гэтай прычыны сьмерці (62 на 1.607) — 3,8.

Пятроў дае для сваіх лічбаў — 3 проц.,; Вазьнясенскі — 2 проц., у мяне — 2 проц. Мае 4 выпадкі належаць: 1 — да язвы страўніка, 1 — да выдаленьня селязёнкі: 1 — да параненьняў (печані і аточыны), 1 — холемічнае крывяцячэньне.

Наступная група належыць да аскладненьняў з боку брушных органаў. Калі ўзяць пад увагу толькі выпадкі літаратурныя, дык яны разьмяркоўваюцца наступным чынам:

Бязвыходны круг 111
Пэрфорацыя язвы страўніка 16
Ілеус 53
Атонія страўніка 4
_____________
184

Гэтыя 184 выпадкі складаюць 11,7 проц. Вялікая лічба бязвыходнага круга, якая адносіцца да больш раньняга пэрыоду, стварае асноўную масу гэтых аскладненьняў і з прычыны гэтага атрымліваецца такі вялікі процант. Цяпер мы не сустракаем так многа гэтых выпадкаў, і таму лічба брушных аскладненьняў павінна быць меншай. Я на сваім матэрыяле мог наогул такіх брушных аскладненьняў зазначыць усяго 19 выпадкаў, што складае 7 проц. Пры ацэнцы гэтых аскладненьняў з боку ўдзелу ў іх опэрацыйнага агенту, мы павінны зазначыць, што частка іх, бязумоўна, залежыць ад опэрацыі, з прычыны таго, што апошняя стварае ўмовы, патрэбныя для ўзьнікненьня аскладняльнага моманту. Бязумоўна, гэтага яшчэ мала, каб сьцьвярджаць, што вінаваты хірург.

Нарэшце, застанецца пералічыць яшчэ цэлы рад аскладненьняў прычынная сувязь якіх з опэрацыяй ясная, але якія часткова або выпадковыя, або настолькі вынікаюць з самога стану хворага і яго хваробы, што наўрад ці залежаць ад опэрацыі. Не ўваходзячы ў дробязі, абмяжуюся пералікам тых назіраньняў, якія зроблены.