Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Каб даць больш дакладнае ўяўленьне аб удзеле хірургічных захворваньняў у агульнай сьмяротнасьці, я паспрабаваў зрабіць наступныя вылічэньні. Так, у 1912 г. у Расіі на 100.000 насельніцтва памерла (у розных гарадох) ад:

хвароб органаў страваваньня 558
востразаразьлівых хвароб 261
тубэркулёзу 222
хвароб органаў дыханьня 306
хвароб нэрвовай сыстэмы 139
хвароб крывяносных судзін 147
злаякасных пухлін 79
траўм 58
хвароб мачавых органаў 54

Калі лічыць выключна хірургічнымі тры апошнія групы і ўзяць некаторую частку выпадкаў з групы хвароб органаў страваваньня і дыханьня, дык мы ўбачым, што гэта складае невялікую суму агульнай сьмяротнасьці (прыблізна 15 проц.). Я і інакш паспрабаваў вылічыць гэты ўдзел хірургічнай сьмяротнасьці ў агульнай, узяўшы максымальныя лічбы ў групах 1912 г. Расія. Прычыны сьмярцей у гарадох.

На 109.070 сьмярцей было ад:

хвароб скуры 216
косьцева-цяглічнай сыстэмы 130
мачавых органаў 2391
хвароб органаў страваваньня
(апрача катараў)
2198
траўм 2579
злаякасных пухлін 3481

Дапушчаючы (а мабыць гэта дапушчэньне прыводзіць да пераўвялічэньня), што ва ўсіх пералічаных выпадках мы мелі справу толькі з хірургічнымі захворваньнямі, мы атрымліваем суму 10.995, што дае ў адносінах да 109.070 процант, роўны 10 проц.

Некаторае ўяўленьне аб удзеле хірургічнай сьмяротнасьці ў агульнай, даюць яшчэ лічбы Смулевіча (Беларусь 1922—1925 г.г.):

Рожа 0,2 проц. агульнай сьмяротнасьці
Слупняк 0,1 " " "
Хірургічная бугарчатка 3,5 " " "
Сэптыцэмія 0,5 " " "
Новаўтварэньні 3,6 " " "
Страўнічна-кішочныя хваробы 0,7 " " "
Апэндыцыты 0,2 " " "