Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
Грыжы, непраходнасьць кішочніка 0,4 проц. агульнай сьмяротнасьці.
Хваробы мачавых органаў 0,1 " " "
Хваробы скуры 0,2 " " "
Хваробы касьцей 0,1 " " "
Хібы разьвіцьця 0,1 " " "
Зьнешнія прычыны
(пашкоджаньні)
2,4 " " "
12,1 проц. усіх прычын сьмерці

Іншыя даныя мы можам запазычыць у Смулевіча, выдзеліўшы асноўныя лічбы сьмяротнасьці за 1925 г. па аддзелах (у абсалютных лічбах).

рожа 37
слупняк 9
бугарчатка хірургічная 14
сэптыцэмія і піэмія 100
новаўтварэньні 358
апэндыцыт 30
грыжа, непраходнасьць кішак 60
хваробы скуры і клеткавіцы 41
хваробы касьцей 15
хібы разьвіцьця 18
зьнешнія прычыны 261

Мы атрымліваем такім чынам 943 сьмерці на агульную лічбу 9786 сьмярцей за 1925 г., г. зн. каля 10 проц.

Усе вышэйпаданыя ўказаньні наўрад ці асабліва дакладныя; але зважаючы на тое, што вылічэньні, зробленыя на розным матэрыяле, усе даюць лічбу ад 10 проц. да 15 проц. я лічу магчымым зрабіць вывад, што гэтыя лічбы ў асноўным выражаюць долю ўдзелу хірургічнай сьмяротнасьці ў агульнай.

Калі мы прымем гэтыя лічбы — 10-15 проц. — за паказальнік удзелу хірургічнай сьмяротнасьці ў агульнай, дык у адносінах да лічбы 2,3 проц. (паказальнік агульнай сьмяротнасьці) гэта дасьць 0,23-0,33 проц., г. зн. можна дапушчальна прыняць, што адна хірургічная сьмерць прыпадае на 330—450 жыхароў, або 2-3 сьмерці на 1000 чал. насельніцтва.

Аднак, адносная вага хірургічных, асабліва цяжкіх, захворваньняў, далёка не вызначаецца гэтай лічбай, з прычыны таго, што ня ўсе ўзросты прымаюць аднолькавы ўдзел у хірургічнай захворвальнасьці і хірургічнай сьмяротнасьці. Таму мы будзем мець крыху іншы малюнак, калі спынім сваю ўвагу на ўзростах больш старых (пра гэта глядзі ў разьдзеле аб агульных фактарах хірургічнай сьмяротнасьці — «Значэньне ўзросту»).

Тут-жа мы павінны адзначыць, што дзіцячы ўзрост (да 5 год), які дае такую вялікую агульную сьмяротнасьць, прымае малы ўдзел у хірургічных захворваньнях: таму хірургічная сьмярот-