Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У Германіі прычыны сьмерці на 10.000 насельніцтва былі такія:

1913 г. 1926 г.
м. ж. м. ж.
Усяго 156,8 143, 1 121,6 112,3
Інфэкцыі 68,5
Траўмы 6,1 1,6 6,0 1,6
Злаякасныя пухліны 7,4 8,9 9,6 11,4
Апэндыцыт 0,7 0,5 0,8 0,6

У той час, як траўмы, злаякасныя пухліны, апэндыцыты складаюць усяго 14,2, адны інфэкцыі даюць - 68,5 (на ўсю колькасьць сьмярцей).

Такі ж малюнак атрымаецца, калі мы зьвернемся да даных Італіі.

У Італіі на 1.000.000 насельніцтва памерла ад наступных прычын:

1924 г. 1925 г. 1926 г.
1. Прыраджоных аномалій 89 84 73
2. Злаякасных пухлін 650 570 560
3. Пляўрытаў 75 80 76
4. Язваў страўніка 33 42 39
5. Хвароб печані і жоўцевых шляхоў 67 78 77
6. Апэндыцытаў 31 34 36
7. Хвароб нырак (апрача нэфрыту) 14 32 19
8. Мачапалавых хвароб 80 80 80
9. Траўм 324 337 315
10. Хвароб органаў руху 370 329 315
11. Тубэркулёзу 1136 1118 1063
12. Хвароб сэрца 1460 1492 1667

Такім чынам, калі мы складзем першыя 10 нумароў, лічычы, што сярод іх мы маем справу толькі з хірургічнымі захворваньнямі, дык атрымаем для 1924-1926 г. г. наступныя лічбы: 1734; 1664; 1590.

Гэтыя лічбы аказваюцца менш сьмяротнасьці толькі ад двух груп захворваньняў - тубэркулёзу і хвароб сэрца, якія даюць разам для тых жа год: 2596; 2610; 2730.