Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З 29 выпадкаў — было вальлякоў; прычына — надта вялікая доза або ўпырскваньне ў вэну. Такім чынам, хірургі могуць прыняць на сваю долю 55 выпадкаў, што ў параўнаньні з агульнаю колькасьцю мясцовых анэстэзый дае вельмі нязначную лічбу сьмяротнасьці.

Пры параўнаньні лічбаў розных устаноў мы бачым, што каля ⅓ часткі ўсіх опэрацый усюды робіцца пад агульным абязбольваньнем. У Шаака ў клініцы гэта лічба зьведзена да неразборліва проц.

Матэрыял маёй клініцы паказвае наступнае (з 1914 г. па 1929 г.): хлёраформ чысты ўжо амаль ня ўжываецца; эфір трымаецца на малой лічбе (для асаблівых выпадкаў); сумесь (⅓ хлёраф. ⅔ эфіру, часам ¼ хлёр. ¾ эфіру ўжываецца ў каля 30 проц. выпадкаў опэрацый.

Мясцовая анстэзыя — з 20 проц. (у 1924 г.) узрасла да 60 проц. (у 1929 г.)

Сьпіннамазговая анэстэзыя ўжываецца рэдка.

Вывады: чысты шок і чыстая наркозная сьмерць у этыолёгіі пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці зьяўляюцца рэдкімі. Шок і наркоз забіваюць тых хворых, якія падрыхтаваны да гэтага ўзростам, цяжкасьцю ці запушчанасьцю сваёй хваробы. Апошнія моманты зьяўляюцца асноўнымі, чым тлумачыцца сьмерць у хворых гэтай групы.

Наступную вялікую групу пасьляопэрацыйных сьмярцей складае інфэкцыя — 26 проц. літаратурных выпадкаў і 30 проц. маіх уласных. Такім чынам мы бачым, што і цяпер бактэрыйная інфэкцыя вырывае ў нас вялізарную колькасьць людзей. Ня прыходзіцца, зразумела, параўноўваць лічбы нашых часоў з эпохай даантысэптычнай; але калі ўзяць эпоху больш позьнуюю напр., лічбы Більрота, дык мы ўбачым, што ў Цюрыху ў яго ад аскладненьняў ран памерла 44,4 проц. усіх загінуўшых, у Вэне — 39,3 проц. Такім чынам, розьніца паміж сучаснымі лічбамі і лічбамі Більрота, зразумела, значная, але ўсё-ж не настолькі вялікая, якой, можа, трэба было чакаць.

Пры аналізе пасьляопэрацыйнай інфэкцыі першым трэба паставіць пытаньне пра тое, ці інфэкцыя існавала ўжо да опэрацыі ці яна ўнесена хірургам. Далёка не ва ўсіх выпадках магчымы дакладны адказ на гэта пытаньне. Аднак, калі ня прытрымлівацца дакладнасьці, дык цалкам магчыма адказаць на яго такім чынам, што ў большай палавіне выпадкаў сьмерці ад інфэкцыі апошняя ўжо існавала да опэрацыі. На маім матэрыяле гэты процант яшчэ большы, на 78 выпадкаў загінуўшых у выніку інфэкцыі