Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


Пры ўліку значэньня сьмярцей ад наркозу, мы павінны адрозьніваць сьмерці пры кепскім агульным стане організма і недастатковасьці паасобных яго сыстэм ад сьмярцей выпадковых. Пра сьмерці першага парадку няма патрэбы гаварыць: яны па-сутнасьці, цалкам уваходзяць у папярэдні аддзел. Гэта ў паасобку падцьвярджаецца радам паказаньняў аўтароў на небясьпечнасьць агульнага наркозу ў пэўных хворых: напрыклад, у хворых паражэньнямі печані, хворых на жоўцевыя захворваньні, з агульнымі інфэкцыямі і т. д. Валькані[1] (1928 г.) дае такія лічбы: выпадкі з інфэкцыяй (жоўцевых шляхоў і т. д.) — з опэраваных у наркозе памерла — 44 проц., з опэраваных пад мясцовай анастэзіяй 17 проц.

На сувязь сьмерці ад наркозу з жоўцевымі захворваньнямі (печані) указвае і Пятроў.

Сярод маіх выпадкаў сьмерці ад наркозу пры позьніх опэрацыях — я меў таксама адзін выпадак захворваньня жоўцевага пузыра і хадоў у маладой жанчыны.

Выпадкі сьмерці ад наркозу, ня гледзячы на добры стан організма — сьмерці на стале — усё-ж зьяўляюцца вельмі рэдкімі. На ўказаныя 1.607 выпадкаў пасьляопэрацыйнай сьмерці такіх сьмярцей зазначана 6, г. зн. — 0,3 проц., а калі ўзяць гэту лічбу на колькасьць опэрацый (лічачы 1 проц. пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці роўным 5 проц.) — 32.000, дык атрымаецца 1 сьмерць на 12.000, г. зн. 0,008 проц.

За 4 гады Марковін у Растове н/Д зрабіў 3 ускрыцьці пры сьмярцях ад хлёраформу: адзін выпадак — сьмерць у часе хлёраформаваньня, і два — праз 6 гадзін пасьля наркозу. Калі лічыць колькасьць опэрацый у Растове за год ня менш — 2.000, дык за 4 г. прыпадзе 1 сьмерць на 8.000 опэрацый, г. зн. прыблізна тая самая лічба, якая паказана вышэй. Небясьпека такой сьмерці тым меншая, што за апошні час вельмі пашыраецца мясцовая анэстэзыя. Небясьпекі-ж мясцовай анэстэзыі паказваюцца наступнымі лічбамі: Клётц — 1929 г. сабраў у літаратуры 157 выпадкаў сьмерці пры мясцовай анэстэзыі, пры чым сьмерць адбылася:

зараз-жа 16 разоў
праз 5 мінут 17 “
“ 1 гадзіну 72 “
“ 24 “ 41 “

З 157 выпадкаў — ва ўролёгічных — 26 разоў, у хірургічных — 29 разоў, і астатнія залежаць да іншых спэцыяльнасьцяй.

  1. Магчыма, Рудольф Валькані — каментарый Вікікрыніц