Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


Нэўрогенныя
Лік выпадкаў Опэрацый
Сырынгоміэлія 2 1
Язвы ступы 14 7
Язвы кульцяй 2 2
Эндокрынныя
Склеродэрмія 1 1
Дачасовая пал. сьпеласьць 1 -
Статыка-дынамічныя захворваньні (ортопэдычныя)
Косьці і суставы 38 27
___________________
133 вып. 103 оп. 3 сьмерці
2,5 проц.

Заключэньне

Найбольш вызначаючым сьмяротнасьць фактарам зьяўляецца само захворваньне — у сэньсе яго сутнасьці — па-першае, і лёкалізацыі — па-другое. Пасьля падрабязнага разгляду сьмяротнасьці пры цэлым радзе захворваньняў, наўрад ці ёсьць патрэба зноў суміраваць гэтыя даныя, тым больш, што на лічбы, паданыя вышэй, я гляджу хутчэй як на прыкладныя паказальнікі, чым як на матэматычныя вялічыні. Вывады-ж з паданага матэрыялу настолькі зразумелыя, што не патрабуюць асаблівага падкрэсьліваньня.

З пяці галоўных груп захворваньняў на першым месцы, па сваёй небясьпечнасьці, стаяць пухліны, а з іх галоўным чыным, пухліны ўнутраных органаў — мазгоў, страўнічна-кішачнага тракту і яго залоз і т. д. Сапраўднае змаганьне са сьмяротнасьцю ад злаякасных пухлін магчыма толькі пасьля разьвязаньня проблемы раку і значыць, ляжыць у галіне навукі; зараз-жа нашы паліятыўныя мерапрыемствы зводзяцца да захадаў соцыяльных агульнай профіляктыкі, больш раньняга дыягназу і больш радыкальнага опэраваньня.

Група аномалій зьяўляецца сваяасаблівай. Яна дае вялікую сьмяротнасьць ад дзьвёх прычын: несумяшчальнасьць аномаліі з жыцьцём і агульны кепскі стан выродлівага організма. З прычыны гэтага такія дзеці гінуць вельмі рана. Тыя, што выжываюць, аднак, кепска пераносяць нашы хірургічныя мерапрыемствы. Малая колькасьць гэтых прыраджоных аномалій параўнаўча з іншымі захворваньнямі дае права ня спыняць на іх асаблівай ўвагі.