Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ладу возьмем лічбу Кютнэра — у якога пры аднамомантнай опэрацыі было 8 проц. сьмяротнасьці, пры двохмомантнай — 6 проц. Але пры іншых паказаньнях, калі двохмомантная опэрацыі пакідаецца толькі для самых цяжкіх выпадкаў, яна можа даць і процілеглыя лічбы. Так, Штых, маючы пры простатэктоміі 10,8 проц. сьмяротн. — атрымлівае ад першага моманту толькі высокага сячэньня пузыра — 30,8; Тэйш пры 4,5 проц. сьмяротнасьці, ад двохмомантнай опэрацыі атрымалівае 28 проц. і г. д.

Захворваньні канцавін становяць сабой вельмі рознастайную групу, каб можна было злучыць іх разам. Таму для агульнай характарыстыкі я падам некаторыя германскія лічбы. З табліцы ясна відаць розьніцы паміж небясьпекаю захворваньняў паасобных тканак канцавін.

Гады Лік выпадкаў Сьмярцей Проц. сьмяротн.
Хваробы касьцей (бяз сухот) 1923 22.919 692 2,5
« 1924 26,912 685 2,1
» 1925 28.488 697 2,4
« 1926 30.993 665 2,1
Хваробы суставаў (бяз сухот, рэўматызму, падагры) 1923 328.994 324 1,1
» 1924 36.796 287 0,8
« 1925 45.725 330 0,7
» 1926 49.334 312 0,6
Захворваньні цягліц, сухажылаў сьлізьнічных кішэнь 1923 13.879 58 0,4
« 1924 17.190 59 0,3
» 1925 20.235 62 0,3
" 1926 20.891 61 0,3

Мой матэрыял расстройстваў жыўленьня канцавін такі:

Верхняя і ніжняя канцавіна

Расстройствы жыўленьня.

Судзінныя
Лік выпадкаў Опэрацый Сьмярцей
Спант гангрэна 15 21 2
Іншыя гангрэны 6 4 1
Анэўрызмы 3 3 -
Эмболія артэрый 3 2 -
Расшырэньне вэн 27 24 -
Флёбіты 9 - -
Язвы варыкозныя 6 5 -
Элефантыазіс 4 4 -