Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


1929 г. 2,3 проц.
Штых 651 выпадак - 2 сьмерці 0,3 "
Джыбсон 57 " 5 " 9,5 "
Шоур 26 " 2 " 8 "
colspan="3" |_____________________
780 11 1,4 проц.

Такая самая лічба — 1,4 проц. атрымліваецца і ў Эйзэльсбэрга[1] на 1.953 опэрацыі вальляка[2].

Сьмяротнасьць пры Безэдавай хваробе, як відаць, у 4,5 разоў большая, чым вальляку:

Уольтон 189 выпадкаў 9 сьмярцей - 4,9 проц. сьмяротнасьці
Пэтрэн 130 " 10 " 7,7 " "
Лік 218 " 7 " 3,2 " "
Джыбсон 34 " 7 " 2,1 " "
Штых 127 " 11 " 8,7 " "
Мартынаў 81 " 5 " 6 " "
Оппэль 75 " 5 " 6,6 " "
colspan="3" |________________________
Сярэдняя 854 " 54 " 6,3 " "

Там, дзе аўтары даюць сумарную статыстыку, г. зн. вальляк просты і вальляк базэдавічны — лічбы вельмі рознастайныя. Паводле даных Ерыазэк (1927 г.) — процант сьмяротнасьці вагаецца ад 0,5 проц. да 15,8 проц. — мабыць, залежна ад пераважаньня таго ці іншага віду вальляка, з аднаго боку, і спрактыкаванасьці хірурга — з другога. Так, мы маем лічбы: Ногушы (1929 г.) — 3,3 проц. сьмяротнасьці на 882 выпадкі; Дунгіль (1929 г.) — 2,7 проц. сьмяротнасьці на 300 выпадкаў. З другога боку, малыя лічбы даюць такі процант: Вазьнясенскі — 41 выпадак — 7 проц.; Юдзін — 16 выпадкаў — 6 проц.: мой матэрыял — 46 выпадкаў — 6,5 проц.

Выдаленьне наднырніц — паводле зборнай статыстыкі Гэрцбэрга — дае 19 сьмярцей на 11 выпадкаў, г. зн. — 17 проц.; у Оппэля на 100 опэрацый было 8 сьмярцей, г. зн. 8 проц. сьмяротнасьці. Я рабіў гэту опэрацыю 5 разоў — выпадкаў сьмерці ня было.

Хваробы селязёнкі.

Хірургія селязёнкі не зьяўляецца асабліва важнай у колькасных адносінах, але яна можа нам даць некаторыя цікавыя лічбы.

У аўтароў з малымі лічбамі процант сьмяротнасьці пры спленэктоміі даволі значны.

  1. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Anton von Eiselsberg
  2. У літаратуры мы маем і меншыя лічбы: Крэйль на 1606 опэрацый меў 0,6 проц. сьмяротнасьці, Сырынг Ульм — на 1000 опэрацый — 0 сьмяротнасьці.