Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Юкельсон[1] - выпадак 60,5 проц. сьмяротнасьці.
Усьпенскі - " 57,7 " "
Пэртэс[2] - " 36 " "
Кэртэ[3] - " 43,2 " "
Дзівер - " 60 " "
Крыстэнсэн (1927 г.) 56 " 34 " "

Мой матэрыял за 15 год — 65 выпадкаў ілеусу:

Заварот 34 выпадкі 34 опэравана 18 сьмярцей
Заварот тонкіх кіш. 19 " 12 «
» тоўстых « 15» 6 "
Зашчамленьне 11 выпад. 11 " 3 "
Інвагінацыя 6 " 6 " 2 "
Дынам. ілеус 6 " 6 " 3 "
Ілеус, самаст. выл. 8 - " - "

На 65 выпадкаў — 26 сьмярцей — 40 проц.; на 57 опэраваных выпадкаў — 26 сьмярцей — 45 проц.

Калі ўзяць вялікія лічбы, дзе разам з цяжкімі ёсьць і лёгкія выпадкі, дык процант будзе крыху меншы. Напр., сярэднюю сьмяротнасьць пры ўсякіх відах, вызначаных як ілеус, паказвае германская статыстыка.

1923 г. 5.979 выпадкаў - 1.836 сьмярцей - 30 проц. сьмяротнасьці
1924 г. 5.972 " 1.672 " 28 " "
1925 г. 6.454 " 1.875 " 28 " "
1926 г. 6.658 " 1.851 " 28 " "

Такую-ж лічбу дае Гагард: на 3.064 ілеусаў у 7 гоьпіталях Лёндану за 4 гады, — процант сьмяротнасьці быў — 26,5. Таму 30 проц. сьмяротнасьці пры ілеусе можна лічыць сярэдняй сучаснай лічбай.

Такім чынам, посьпехі пры лячэньні ілеуса ёсьць, але ўсё-ж яны ня вельмі значныя; як відаць, найбольшы посьпех базуецца часткова на больш раньнім умяшаньні, часткова на ольш рацыянальных спосабах разьвязаньня опэрацыйных задач.

Вальляк і іншыя эндокрынныя захворваньні. Пры разглядзе эндокрынных захворваньняў я спынюся каротка на паражэньні шчытавіцы. Сьмяротнасьць пры опэрацыі вальляка была і ў мінулыя часы невялікай. Можна падаць лічбы Рэвардэна — на 6.103 опэрацыі — 2,9 проц. сьмяротнасьці, нашых рускіх хірургаў — Баброў (1901 г.), Таўбэр (1891 г.), Разумоўскі (1901 г.) — на 109 опэрацый — 4 сьмерці — 4 проц. і т. д. Прыблізна тыя-ж самыя стасункі мы маем і цяпер, і калі ў многіх хірургаў процант сьмяротнасьці малы, дык у другіх ён большы, як гэта паказваюць лічбы, узятыя без асаблівага выбару:

  1. Спасылка на Украінскую Вікіпедыю — Юкельсон Михайло Борисович
  2. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Georg Perthes
  3. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Werner Körte