Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Юдзін 14 выпадкаў 5 сьмярцей 35 проц.
Вазьнясенскі 8 " 3 " 37 "
Мартынаў 7 " 3 " 42 "
Ранцы[1] 14 " 2 " 14 "
Бэер 90 " 28 " 30 "
Окіншэвіч 30 " 3 " 10 "
Джыбсон 1908 г. 61 " 12 " 18 "
Фінкельштэйн 64 " 26 " 39 "
Мэйо 337 " 34 " 10 "
Мой матэрыял 7 " 2 " 28 "

У Мэйо мы знаходзім яшчэ такія лічбы:

Гемолёг. жаўтуха 225 выпадкаў 10 сьмярцей 4 проц.
Злаякасн. анэмія 154 " 22 " 14 "
Тромбопэнія 120 " 9 " 8 "
Сэпт. спленомэгалія 27 " 7 " 25 "
Хвароба Банці 39 " 4 " 10 "

Усе гэтыя лічбы, датычныя вальляка і хвароб селязёнкі, вельмі цікавы ў тым сэньсе, што яны дэмонстрацыйна сьцвярджаюць такі момант: чам большая спрактыкаванасьць хірурга і чым больш засяроджваецца ў яго матэрыялу, тым меншай бывае сьмяротнасьць.

З захворваньняў мачапалавых органаў я спынюся на каменнай хваробе і на гіпэртрофіі простаты.

Уяўленьне пра сьмяротнасьць пры опэрацыях камянёў нырак можна мець ад параўнаньня наступных лічбаў, узятых без асаблівага выбару.

Фёдароў 345 выпадкаў 26 сьмярцей 7,5 проц. сьмяр.
Багаслоўскі 222 " 11 " 5,4 " "
Спасакукоцкі 5,7 " "
Штых 23 " 0 " 0 " "
Джыбсон 19 " 1 " 5 " "
Залога 12 " 1 " 8 " "
Больніца імя Дастаеўскага 12 " 1 " 8 " "
Чайка 1,28 " "

Гэты процант 25-30 год таму назад быў большы, у Узраэля ён быў роўны 12,5 проц.

Рашаючым момантам і тут зьяўляецца больш раньняя зварачальнасьць хворых за хірургічнаю дапамогаю і лепшы стан; у тых самых хірургаў пры двух-бакавых камянях нырак процант сьмяротнасьці значна большы.

  1. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Egon Ranzi