Перайсці да зместу

Старонка:Смык беларускі (1920).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Здзіваваліся ўсе! „Ці здурэў,
Ці ты, кажыць, такі з малога?
Шак і цэрква табе то ня хлеў?…
Усе цара аднаго мы і Бога;“
„Так, кажу, так каталіцкая-ж вера
Іншы ад рускай мае парадак;
Я прысягну вам і шчэра,
Але па своему і без дакладак.“
Тузалі доуга мяне і ганялі,
I поп навуку мне гаварыў,
А дзержаўся болей ды далей
І сам замучыўся і іх задурыў.
Тыкі-ж запісалі, што я каталік
I прысягу даў у касьцеле!
Да службы якось хутка прывык,
Гадкоў з дзесятак служыу тыкеле.
Але саслалі мяне за кару
За тысячу міль! Вун аж куды!
Ня быць і з целятамі там Макару,
Там не заходзяць навет жыды!
Там зімой дык сонца німа,
А летам дык жыць не даюць камары;
Хоцьбы клапаць зямлі толькі гушча сама
Ды балоты, ды ройсты, мшары…..
А пошэсьць як пойдзе на люд,
Дык мруць як атруты ўзялі!
Умёрбы то мусіць я тут,
Каб не жьменька тэй роднай зямлі.
Як пачне разьбіраць і мяне,
Дык шчыпту яе у вадзе
Глытнеш дык пот аж ліне,
I хваробу рукой развядзе!
А другім што даваў, дык і не!
Не памог і ня шкодзіў нікому.
Бо земля не па іх, а па мне.
Знача, трэба зямлі мець аж з дому.