Перайсці да зместу

Старонка:Смык беларускі (1920).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Проста на сьвеце ня можна жыць.
Але ня доўга, народ прыхітрыўся:
Кожны ў нядзелю раненька устане
Апрануўся, абуўся. памыўся
I марш у лясы, як паны на паўстаньне.
А там у пушчы гдзекольвек збяруцца;
Чытаюць мадлітвы і плачуць шчэра;
Скончуць модліпца і разыйдуцца
Вот і ўся была тут іх вера
Самі сябе хрысьцілі з вады,
Жаніліся так, што бяз шлюбу
І многа, многа было с тым бяды,
Прышлася калейка мая ў салдаты;
У воласьці-ж нашай прыймалі
Ведама плачуць усе з нашай хаты,
А і чужые слязамі жэгналі.
Матка шкаплерык дала на дарогу,
Бліночкаў с цэду с сланінай.
Я памаліўся нашаму Богу
I еду ў набор той с старшыняй.
А чуў, што ў чужой старане
Надта маркотна па роднай зямле;
А сэрце млее, што возьмуць мяне.
Не дарма старшына с салдатам прыйшлі.
Плачу я сьлёзна і думаю так;
Зямлі-ж і с сабой мне можна ўзяць….
Узяў у кішэнь так грудку с кулак
I палягчэло зараз, як слово сказаць!
Здалі ў салдаты: „Ступай прысягаць
На верносьць“ „Ой не, кажу пане,
Я католік, гатоў памагаць
І людзям і цару даю абецаньне,
Але прад Богам сваім, у касьцеле.
Як Бог, прыказаў у сваей веры;
Бо Бог у мяне у сэрцы тыкеле.
А вашаму Богу дык трэба паперы!“