Перайсці да зместу

Старонка:Смык беларускі (1920).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ды жывём мы у божым страху.
Каб умеў кіраваць я пяром, —
Я-бы ксёнжку шчыркаў як пзпар,
Яб б аб тым, як мы сеем, аром,
I як косім, і жнём божы дар.
Може-б ты прачытаў той грызмол
I да працы набраў-бы ахвоты,
Шанаваў-бы мужыцкі мазоль,
Не чурайся-б мужыцкай бядоты,
І падаў-бы руку мне сьляпому,
I давяў бы мяне да дарогі:
Не блудзіў-бы і я сярод лому
І кулачак, што раняць мне ногі!
Ой раняць і ногі, і сэрцэ,
У сэрцы ненавісьць, злосьць родзяць,
Дзержаць у тваей паняверцы,
Да здрады вядуць, ад праўды адводзяць!
Даруй-жа сьляпому, што ходзіць ён крыва,
Даруй, што на відзе, хоць плачэ.
Абмацкам ходзяць сьляпые — ня дзіва,
Відзючы-ж у яму як скача?!

|}

Панскае ігрышчэ.

(ЮРКІ.)

Каб ты ведау брат кумішчэ,
Што учора відзеў я?
У паноў было ігрышчэ,
Ды якое, ай, я, я!
Вот ігрышчэ, дык ігрышчэ,
Не такое, як у нас:
У цыбалы бьець жыдзішчэ,
Як калом, дык вот якраз.
Два жыдкі у скрыпкі валюць.
Трэці парх у дудку дзьмець.