Перайсці да зместу

Старонка:Смык беларускі (1920).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А у месцы як засмалюць, —
Аж цябе тут затрасець!
Выло ешчэ і скрыпішчэ
У абхват будзе якраз.
На ей бас, дык вот басішчэ!
Як аборына у нас.
Музыканты як прыўдараць
Усе разам казака.
Дык у вочах цёмна станець,
Аж забудзеш языка.
Бьецца сэрцэ, як цапамі,
Дрыжаць ногі над табой,
I у танец ідуць сам! —
Проста самі між сабой.
А паноў? дык як на сходзе,
Калі член прыедзе сам.
Усе прыбраўшыся на модзе,
Але ж як? і… куды нам!
Панічы усе прыбраны,
Усе у картках як адзін:
Рукавічкі малеваны,
Боты вострыя як клін.
Акуляры-ж кожны носе,
Вісяць тут над барадой;
Іншы ушчаміў на носе
Танцуючы з маладой,
А кашулі — даскаваны,
Але-ж белые як сьнег.
Зарукаўкі пазьвіваны
I з гузамі як гарэх!
А паненькі-ж? твар як трэба,
Ате-ж ворпаткі, хвігуры…
Ну не ядуць мусіць хлеба
Адны толькі канфітуры!
Ніякога німа складу:
Жыватоў у іх німаш,