Старонка:Смок Белью.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

берага, удар кулака аглушыў яго і зваліў у снег. Ён, хістаючыся, падняўся, знайшоў вінаватага і размахнуўся, каб трэснуць яго па сківіцы, потым успомніў настаўленне Шорці і стрымаўся. У наступны момант нейчае падаючае цела ўдарыла яго пад каленкі, і ён зноў скаціўся ўніз.

Усё гэта было толькі пачаткам таго, што будзе пасля, калі людзі дабяруцца да сваіх запрэжак. Людзі патокам накіраваліся на процілеглы бераг і ўліліся ў мітуслівы натоўп. Яны групкамі карабкаліся на бераг і групкамі-ж падалі ўніз, сцягваемыя сваімі нецярплівымі таварышамі. Сыпаліся ўдары, пракляцці вырываліся з цяжка дыхаючых грудзей тых, хто яшчэ мог дыхаць, і Смок, які бачыў у сваім уяўленні твар Джой Гастэл, баяўся, каб не былі пушчаны ў ход драўляныя малаткі. Збіваемы з ног, падаючы пад ногі другім, рыючыся ў снезе ў пошуках згубленых калкоў, ён, нарэшце, выбраўся з гэтай таўханіны і ўскарабкаўся на бераг крыху ўбаку. Другія прарабілі тое-ж самае. На шчасце, многія беглі наперадзе Смока, накіроўваючыся да поўночна-заходняга вугла.

На поўдарозе да чацвертага вугла ён расцягнуўся і, падаючы, выпусціў свой апошні калок. Цэлых пяць хвілін ён мацаў у цемені, перш чым знайшоў яго, і ўвесь час паўз яго, цяжка дыхаючы, беглі людзі. На шляху да апошняга вугла да ракі ён пачаў абганяць тых, для якіх прабег у адну мілю быў не па сілах. Унізе на рэчцы панавала сапраўднае вар’яцтва. Каля дзюжыны саней былі збіты ў кучу і перавернуты, і каля сотні сабак счапіліся ў жорсткай бойцы. Сярод іх снавалі людзі, намагаючыся разняць ударамі дубін учапіўшыхся адна ў другую жывёлін. Акінуўшы беглым позіркам гэтае відовішча, Смок задаў сабе пытанне, ці ёсць сярод фантастычных малюнкаў Дорэ[1] што-небудзь падобнае гэтаму.

Збегшы прыжкамі з берага ў баку ад коўзкага спуску, ён выбраўся на ўтаптаны санны шлях і дзякуючы гэтаму выйграў час. Тут на ўтаптаных стаянках па баках вузкай дарогі санкі і людзі стаялі ў чаканні адстаўшых бегуноў. Раптам ззаду пачулася скавытанне і брэх сабак, і Смок ледзь паспеў адскочыць убок, у глыбокі снег. Паўз яго праімчаліся санкі, і ён разгледзеў чалавека, які стаяў у іх на каленях і страшэнна крычаў. Але не паспелі санкі мінуць яго, як спыніліся з надзвычайным трэскам. Раззлаваныя сабакі на адной з стаянак, пачуўшы прабягаўшых жывёл, вырваліся і накінуліся на іх. Смок аббег сабак і кінуўся наперад. Цяпер ён мог бачыць зя-

  1. Гюстаў Дорэ — вядомы французскі мастак.