Старонка:Смок Белью.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выконваць свае абавязкі. Ва ўсіх гэтых выпадках О’Гара звяртаў на Кіта ўпрашальны позірк, а Кіт рабіў усё астатняе.

Калі параход «Эксцэльсіор» прыбыў з Аляскі і прывёз вестку аб тым, што ў Кландайку знойдзены залатыя пяскі і што ўся краіна звар’яцела, Кіт зрабіў свайму выдаўцу надзвычай лёгкадумную прапанову.

— Паслухайце, О’Гара, — сказаў ён, — гэтая залатая гарачка будзе вельмі моцная — як у тысяча восемсот сорак дзевятым годзе[1]. Што, калі-б паехаць туды за матэрыялам для «Хвалі»? Выдаткі я вазьму на сябе.

О’Гара паківаў галавой.

— Вы мне неабходны ў рэдакцыі, Кіт. І пасля — як-жа будзе з раманам? Дарэчы, я толькі што спаткаў Джэксона. Ён едзе заўтра ў Кландайк і даў згоду кожны тыдзень прысылаць нам адтуль карэспандэнцыі і фота. Я не адпусціў яго, пакуль ён не паабяцаў мне; уся пекната ў тым, што гэта нам нічога не будзе каштаваць.

У той-жа дзень Кіт зноў пачуў аб Кландайку — ад свайго дзядзі, з якім ён сустрэўся ў кутку клубнай бібліятэкі.

— Ало, дзядзечка! — прывітаў ён старога, апускаючыся ў скураное крэсла і з асалодаю выцягваючы ногі. — Ці не хочаце зрабіць мне кампанію?

Ён заказаў кактэйль, але дзядзя задаволіўся сваім улюбёным рэдзенькім чырвоным віном мясцовай вытворчасці. Ён вельмі часта пераводзіў непахвальныя, уразлівыя позіркі з кактэйля на твар пляменніка. Кіт бачыў, што яму не мінуць настаўленняў.

— У мяне толькі адна хвіліна часу, — таропка заявіў ён. — Трэба пабываць на выстаўцы Кейта ў галерэі Элеры і напісаць поўслупка.

— Што гэта з табой? — запытаўся дзядзька. — Твар бледны, выгляд змучаны…

Кіт прастагнаў у адказ.

— Я, відавочна, буду мець прыемнасць пахаваць цябе, — казаў далей дзядзя. — Гэта ясна, як дзень.

Кіт сумна паківаў галавой.

— Дзякую вам. Я не ахвотнік да чарвей. Больш паважаю крэматорый.

Джон Белью належаў да моцнай і загартаванай пароды людзей, якія ў пяцідзесятых гадах перасеклі вялікую раўніну

  1. У 1849 годзе многіх ахапіла «залатая гарачка» ў сувязі з адкрыццём і распрацоўкай каліфарнійскіх руднікоў.