Старонка:Смок Белью.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Крыху пазней яму прышла ў галаву думка, як пазбавіцца ад гэтай работы.

Дачакаўшыся зручнага моманту, ён у прысутнасці О’Гара спатыкнуўся аб крэсла. Праз некалькі хвілін ён выцяўся аб край стала і перавярнуў дрыжачымі пальцамі баначку з клеем.

— Выпілі ўчора? — запытаў О’Гара.

Кіт працёр вочы рукамі і, перш чым адказаць, кінуў на яго спалоханы позірк.

— Не, не ў гэтым справа. Гэта вочы. Яны адмаўляюцца працаваць. Вось што.

На працягу некалькіх дзён ён прадаўжаў натыкацца на ўсе прадметы канторскай абстаноўкі. Але сэрца О’Гара не змякчалася.

— Вось што, Кіт, — сказаў ён аднойчы, — вам трэба схадзіць да акуліста. Хоць-бы да доктара Хасданпля. Гэта дарагі чалавек. Вам гэта нічога не будзе каштаваць. Можна зрабіць за кошт аб’яў. Я сам перагавару з ім.

Ён стрымаў слова і накіраваў Кіта да акуліста.

— Вашы вочы ў поўным парадку, — заявіў урач пасля ўважлівага агляду. — Сапраўды, выдатныя вочы — такіх адна пара на мільён.

— Толькі не кажыце гэтага О’Гара, — папрасіў Кіт. — І прыпішыце мне цёмныя акуляры.

У выніку О’Гара выказаў Кіту спачуванне і зноў з захапленнем пачаў расказваць аб тым часе, калі «Хваля» стане на ногі.

На вялікую радасць для Кіта ў яго былі прыбыткі. Яны, праўда, былі досыць скромныя, але ўсё-ж давалі яму магчымасць быць членам некалькіх клубаў і наймаць, майстэрню ў Лацінскім квартале[1]. З таго часу як Кіт зрабіўся сурэдактарам «Хвалі», расходы яго моцна скараціліся. Яму некалі было траціць грошы. Ён больш не бываў у студыі і перастаў наладжваць свае славутыя, прыгатаваныя на жароўні вячэры, якімі ён частаваў раней мясцовую багему. Аднак гэта не перашкаджала яму сядзець цяпер без грошай, бо «Хваля», якая заўсёды перажывала фінансавы крызіс, паглынала разам з яго духоўнымі сіламі і ўсе яго сродкі. Ілюстратары перыядычна адмаўляліся даваць ілюстрацыі, друкары перыядычна адмаўляліся друкаваць, і нават канторшчык неаднаразова адмаўляўся

  1. У Лацінскім квартале жывуць галоўным чынам мастакі, пісьменнікі, студэнты.