Старонка:Слова пра Якуба Шэлю (1932).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зугім ня маючы на думцы праціваставіцца гэтаму, пасьля доўнаму ў рамках сваіх намераў, адмоўнаму разуменьню, я стараўся стварыць сабе іншы, сапраўдны вобраз Шэлі, або спосабам групаваньня тых самых фактаў па лініі клясавых інтарэсаў сялянства, або спосабам зьбіраньня і адшуканьня новых — фактаў з крыніц да гэтага часу заняхаеных.

Крыніцамі гэтымі перад усім зьяўляюцца ўсялякія мэмуары і запіскі сучасьнікаў Шэлі.

Адзін з патомных выразанае ў 1848 г. шляхецкае сям‘і, якога з гэтае прычыны нельга завініць у прыхільнасьці да тэндэнцыі ідэалізаваць постаць сялянскага правадыра, Людвік Дэнбіцкі, у сваіх успамінах з тых часоў і на падставе сабраных ім апавяданьняў ад навочных сьведкаў такім чынам характарызуе Шэлю (Ludwik Dębicki, „Z dawnych wspomnien“ (1846—1848), Кракаў. 1903, стар. 57):

„…На іх думку гэта ня быў звычайны злачынца, ён ня дзеяў як іншыя ў п‘яным стане, з зацятасьцю і жорсткасьцю зьвера. Цьвярозы і спакойны, ён меў на вуснах словы сьв. пісьма; калі забіваў і жорстка ставіўся да сваіх ахвяр, і тады ён выступаў, як мораліст і меьцівец. У ім адчуваўся містык і сэктант у сярмузе…“

„…Скончыўшы разаніну гэты разбойнік зьвярнуўся з прамоваю да дзьвёх удоў, жонак Станіслава і Мікодыма Богуша, з дому Стаёўскіх, у якіх забіў таксама сыноў. Прамаўляў да іх, як вызваліцель ад тыранаў, як выканавец загадаў ня толькі імпэратара, але і пана бога…“

„…імя Шэлі было лёзунгам ва ўсёй ваколіцы Бржосту, Пільзна 1 Ясла…“

Постаць сялянскага дыктатара, што вырысоўваецца з гэтых слоў, значна розьніцца ад яго портрэту, што намалявала офіцыяльная гісторыя на ўжытак у школьных падручніках і гэта пабуджае зрабіць рэвізыю пэўных гісторычных фактаў.

Офіцыяльная гісторыя сьцьвярджае, што ўжо ў папярэднія часы, так год пятнаццаць з лішкам перад галічанскай рэзанінаю, Шэля быў популярным ужо ў сваіх ваколіцах верхаводам і дарадчыкам сялянства, прадстаўніком і дэлегатам свае вёскі ў перамовах з дваром. У 1832 г. Шэля ідзе пехатою ў Львоў, да самога намесьніка, каб даведацца, што павінны плаціць сяляне двару і за гэта, вярнуўшыся, быў арыштаваны і