Перайсці да зместу

Старонка:Скарына і яго эпоха (1925).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у грамаце вялікага князя Аляксандра кіеўскім мяшчанам: „Халопу і рабе ня верыць і ў сьведкі іх ня прымаць; з нявольным чалавекам суду няма".

Досыць добра дапаўняе гэты сумны малюнак распаўсюджанае ў той час хабарніцтва і прадажнасьць судзьдзяў. Міхалон скардзіцца на судовыя паборы: "Бярэ старшыня суду, бярэ слуга суду, бярэ натарыус, бярэ віж, што назначае дзень суду, бярэ дзецкі, што выклікае падсуднага, бярэ ўраднік, што выклікае сьведак. Кожнаму сьведку вераць бяз прысягі; ад гэтага шмат хто зрабіў сабе промысел з крывасьведцтва. Ваяводы маюць яшчэ сваіх намесьнікаў, якія, гадуючы сваё цела, сядзяць звычайна на судзе пры шуме гасьцей, мала знаёмыя з законамі, але акуратна спаганяючыя свой перасуд".

Грубасьць, забойствы, самапраўства, прыгнечаньне панамі працоў нага сялянства пад канец XVI веку даходзіць да таго, што тыповы прадстаўнік шляхты, польскі поэта Рэй, ня можа нічога іншага прыдумаць, як зрабіць такое навучаньне: „Калі хочаш паляваць, дык не перабівай нябачліва ўсіх зайцоў, а таксама сьцеражы сваіх сялян, іначай яны перамруць або разьбягуцца, як зайцы, і табе-ж будзе горш.

Але ня лепш жывецца і жыхаром гораду. У 1527 годзе кароль Жыгімонт прымушан быў пісаць полацкаму ваяводзе Пятру Кішцы, каб ён не парушаў Магдэбурскага права, дадзенага гораду: у грамаце гаворыцца, што войт, бурмістры, радцы і ўсе мяшчане ня раз скардзіліся каралю на забойствы, пабоі, рабункі, якія яны церпяць ад вураднікаў і слуг ваяводзкіх, што кароль ня раз пісаў ваяводзе з патрабаваньнем спыніць гвалт, але ваявода яшчэ больш пачынаў уціскаць гаражан. Скардзіліся палачане не на аднаго ваяводу, але на князёў, паноў, баяр полацкіх, на ігуменьню і на манахаў. Мяшчан, якія купляюць зямлю ў баяр і ў іншых путных людзей, ваявода загадвае ставіць перад сабою і судзіць іх, шмат каго з рамесных людзей да сябе забраў і прымушае іх на сябе працаваць.

У Вільні і іншых гарадох таксама часта быў неспакой паміж самымі гаражанамі, начальствам іх, бурмістрамі і радцамі.

Аб тым, як небясьпечна было жыць у Вільні, сьведчыць духоўны тэстамант папа Мацея, які трымаў пры сабе некалькі ружжаў і сабляў.

Але працоўныя масы церпяць ня толькі нядолю і няволю: над імі яшчэ вісіць непраглядная цемра. Эпоха Ф. Скарыны ня можа пахваліцца і станам асьветы. Праўда, элемэнтарныя школы існавалі пры цэрквах, манастырох, але яны былі слабой падмогай адукацыі.

Адзін пісьменьнік таго часу, аўтар "Перастрогі", з болем у сэрцы піша аб гэтым у ХVІ веку: "Былі вялікія абаронцы паміж князямі, якія з вялікімі выдаткамі цэркваў і манастыроў намуравалі і маемасьцю іх даставілі, золатам і серабром іх упрыгожылі, але тое, што было больш за ўсё патрэбна, школ заўсёдных, не будавалі. Ад татарскіх нападаў і княскiх нязгод царквы з іх упрыгожаньнямі раскрадаліся, багацьце ix