Перайсці да зместу

Старонка:Скарына і яго эпоха (1925).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на конфіскацыю маемасьці. Усё гэта, разам узятае, не магло не адбіцца на далейшым працягу яго друкарскай працы. Пашкодзіў гэтаму i пажар у 1530 годзе, ад якога згарела ⅔ гораду Вільні, а ў 1533 годзе страшэннае маравое паветра.

Скарына меў два іменьні: Георг і Францішак. Ёсьць здогад, што спачатку ён быў праваслаўным і меў імя Георга. Гэтая думка (яе трымаецца і П. Уладзімераў) падмацоўваецца тым, што ў Полацку, як вядома з гістарычных дакумантаў, у канцы ХѴ і пачатку XVI веку ня было ніводнага каталіцкага касьцёлу; але каб паступіць у Кракаўскі унівэрсытэт, магчыма, што прыняў каталіцтва і атрымаў імя Францішка.

Апошні раз сустракаецца яго імя ў судовых актах за 1535 год, якія гавораць аб названай яго цяжбе з сваім братам. Такім чынам, яшчэ ў гэты год Скарына жыў, бо ў актах гаворыцца аб ім, як аб жывым. Больш вестак ня знойдзена і калі памёр - невядома.

Рэшткі яго друкарні ў 1575 годзе перашлі да заможных віленскіх купцоў братоў Мамонічаў, якія ўжо далей працягвалі друкарскую працу, пачатую Скарынай і праславіліся сваімі выданьнямі ня толькі на Беларусі, але і за яе межамі. Аднак, гэта ўжо было чыста гандлёвае прадпрыемства, далёкае ад ідэйных імкненьняў Скарыны і ў гісторыі беларускага пісьменства ня маюць асаблівага значэньня, бо ня ўносілі з бою нічога новага.

III

Эпоха Адраджэньня, кажучы ўвесь час аб зьнішчэньні гістарычных соцыяльных адгародак, стварыла новыя зусім штучныя. З самага пачатку гуманізм выпрацаваў сабе моцную арыстократычную выключнасьць, якая зрабілася пракляцьцем для далейшай гісторыі. Сярэднія вякі давалі прыступ да сваёй культуры, якой бы яна ні была, рашуча ўсім, у гэтым стасунку яна была больш дэмократычнай. Паміж усімі станамі грамадзянства існавалі самыя рознастайныя культурныя сувязі і ня было цэху вучоных. Гуманізм зрабіў гэты цэх, і ён з бегам часу атрымаў усё большую і большую выключнасьць. Зьнявага к profanum wulgus, зьнявага да народнага прысуду, якая даходзіла да чыста рэнанаўскай нянавісьці, — вось той настрой, які панаваў сярод гуманістых у вадносінах да народу. Гуманізм стварыў сярод народу другі народ, што гаварыў на зусім незразумелай яму мове. Мова, права, рэлігія, адукацыя — усё ў іх было другое. Асабліва шкодным было гэтае адчужэньне ад народу ў межах літаратуры, як, напрыклад, ва Францыі, дзе нібы-клясыцызм цяжэрным каменем прыціснуў геніяльны ўзьлёт думкі Корнэля і Мольера.

Цураючыся народу, эпоха Адраджэньня была пазбаўлена глебы, што жывіць і не пашла ў глыбіню. Яна вызваліла думку, але, застаючыся ізоляванай кастай, літаратурным цэхам, гуманістыя ня здолелі далучыць да новай культуры шырокія народныя масы. Самыя іх ідэалы былі ары-