годзе. Пры параўнаньні гэтых кніг з адпаведнымі кнігамі, што маюцца ў Бібліі Скарыны, аказваецца, што яны складаюць часткаю сьпіс, часткаю пераробку перакладу Скарыны, але, апрача таго, сьвята Ануфрыйскай бібліі ёсьць дзьве кнігі "Параліпомэнан", якіх няма ў Скарыны. Адгэтуль вучоныя робяць правільны вывад, што і гэтыя кнігі былі перакладзены Скарынаю, але ці засталіся ў рукапісе, ці мо друкаваныя іх выданьні да гэтых часоў ня знойдзены[1].
Урэшце, зазначым, што біблія Скарыны ў гісторыі друкаванага пісьменства займае трэцяе па чарзе месца. Першая друкаваная біблія была, як вядома, нямецкая, а другая - чэская.
Але бацькаўшчына пацягнула да сябе гэніяльнага друкара. Як сам зазначае ў прадмове да кнігі Юдыф: „Понеже отъ прироженія звѣри, ходящіе въ пустыни, знають ямы своя; птицы-лётающіе по воздуху, вѣдають гнезда своя, рыбы, плывающіе по морю - и во рѣках, чують виры своя, пчелы и тымъ подобная боронять ульевъ своихъ такожъ и люди, и где зродилися и ускормлены суть по Бозѣ, к тому мѣсту великую ласку имають". Пад уплывам гэтай "ласкі", гэтага каханьня бацькаўшчыны, ён забірае з Прагі ўсе свае друкарскія прылады і едзе ў Вільню.
Тут у 1525 годзе: „Въ дому почтивого мужа Якуба Бабіча, найстаршего бурмистра славного и великого места Виленского", закладае друкарню і выдае ў гэтым годзе дзьве кнігі: "Апостал“ і „Малую падарожную книжицу".
Такім чынам, 1525 год - пачатак беларускага друку. Віленскі "Апостал" Скарыны - першая друкаваная кніжка на землях літоўска-беларускіх і агулам на Усходзе Эўропы. Скарына называе яго "выкладам“, гэта значыць залічае, як і біблію, у лік перакладзеных на беларускую мову: "Еже замыкаетъ в собе", як ён піша: "наипервеи деянія апостольская, потомъ посланеи святыхъ апостолъ, соборных седмь".
Што тычыцца „Малой падарожнай кніжыцы", дык у ёй: „Псалтырь зупольная, Часословецъ, Акафисты і Каноны, Шестоденецъ кратки, Светци краткіе и Поскалія на многа лета".
Віленскія выданьні Скарыны ў параўнаньні з праскімі менш аздоблены, але ўсё-ж і тут тэхніка друку досыць высокая. Шрыфты і розныя друкарскія ўпрыгожаньні адзначаюцца хараством і могуць сьмела йсьці, як і праскія, у параўнаньні з друкарскімі выданьнямі Нюрнбергу, што ў ХѴІ веку гэтым вельмі славіўся.
На выданьні гэтых дзьвёх кніжак і спынілася далейшая друкарская праца Скарыны.
Аб далейшым яго жыцьці вестак знойдзена мала. Вядома толькі, што ён жаніўся, жыў бедна, меў даўгі, скардзіўся каралю на розныя крыўды. З 1529 па 1532 год судзіўся з сваім братам Янам і быў засуджаны
- ↑ Чистович. "Очерк истории западно-русской церкви".