Старонка:Рунь (1914).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сьці справа, дужа далёка, галасіла машына. А вагзал быў недалёчка.

— Адно астанецца людзям навекі сьвятою загадкаю — гэта Тварэц наш Найвышні. Каб не было дано людзям гэтай загадкі, не было б чэлавецкаго жыцьця… Прапалі б людзі.

— Іш, які дзед,—памысьліў Архіп,—не дарма ж назьбіраў поўную багаўню[1] богамаленных кніжак, не дарма ж і ў базыльянцаў[2] вучыўся у Мсьціслаўлі.

А дзед у гэты час маўчаў, думаючы важную думу. Абразы мінулаго луналі прад памаладзеўшым старыком. Ён, падумаўшы, загаманіў:

— Дык вось, Архіп, любы ты мой! Бачу я, крэпка ў табе роднае карэньня нашэ. А мне старому уміраць трэба. Едзіш ты у сьвет далёкі. Сьмерць мая з-закургана ўжо сьмяецца: мо’ і не пабачымся болей, дык вось, будзь ласкаў, зьвярні ты увагу на маю старыкоўскую гутарку. Першае, што скажу я табе гэта—чытай, галубец, у кніжках і у разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшые людзі… Споўніш гэты загад — у жыцьці не ашукаішся, будзіш ведаць, што рабіць трэба. І ніякая, братка, чартаўня, ніякіе думы чорные ня змогуць цябе. А другое: часьцей у роднае гнязьдзечка залетай, дык ня будзіць яно здавацца табе страшным і не пабяжыш ты, спужаўшыся, уцекаць ад яго, калі часам пачуіш ад каго дурнога, або цёмнаго і скрыўджэнаго, нарэканьня неправеднуе, на-

  1. Багаўня—скрыначка у куту пад абразамі.
  2. Уніяцкіе манахі.