Старонка:Рунь (1914).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гдзе гэта магіла, а нехта як падбіваіць: «Зірні, зірні, што тама?» Ня ўцерпіў я, скасіў вочы: зірк! Аж на магільцы, над насыпам — белы як у тумані, чэлавек стаіць, бытцым то й на пана войта паходж, да яго ў падобі. Закалацілася у мяне сэрцэ, ногі занямелі, валакуся, як нежывы, дыхаць дайжэ баюся. А тое дрыжыць-дрыжыць, трасецца, як во паветрэ, калі у пагодны дзень сонечны; толькі яно белае, быц папера. Ня ведаю, як я ўжо да хаты давалокся, белых валасоў, праўда, заўтра знайшоў, хварэў ці мала, хадзіў як у воглумі.

Дзед памаўчаў. Студэнт прыціх, але-ткі запытаўся:

— Дык што?

— А што? Каб на другога,—ня ведаю, што было б. А я ўжо праз гадоў дваццаць ад пана Белееўскаго чуў, што траплялася гэткае бачыць і другім; гавораць іншые наўчоные, што гэта, як пачынаіць чэлавек у магілі ўжо тлець, дык з яго праз землю наверх выходзіць нешта, — забыўся названьне, не наскае слова,—і зьбіраецца ў кучу такую ж, якой формы чэлавек быў, што там пахован…

— Фосфар, хіба… Ведаю.

— А можэ й так, забыўся, найменьня ня помню.

— А-а…—працягнуў студэнт у задумленьні.

— Можэ, калі-небудзь і аба ўсём, што каля нас незрагумелаго, даведаюцца людзі. Бог ведаіць.

Дзед замоўк. Коні весялей пабеглі, бо лес далёка астаўся цёмнай грамадай ад’задзі, а гдзе-