Старонка:Рунь (1914).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Яны спакойны: яны ведаюць, што нячыстая сіла ёсьць, але калі яна не дакучаіць, то ім і дзела мала да яе Што ім даходзіць, аткуля яна?

Ды й студэнту неяк усё больш не на ўме тое, таёмнае. Некалі за працаю ці-то за чым другім у вясковым жыцьці некалі, можэ? Бяжыць час у роднай хаці

Згарэла тая хата, і зданьні забывацца сталі. Ат, проста прыдалося бацьку… Ну? А Восіп сьмяецца. Напаіць яго, каб праўду сказаў? А некалі неяк усё: то тое то другое і зданьні забываюцца. Ды Архіпу не саўсім. Чаго жрыехаў? А вось… бацкоў даведацца. Люба тут! Люба жыць сярод працы сьвяцейшай усіх прац: працы земляроба. Люба мець здаровае цела і здаровы дух. А і тут дакучаюць «пытаньня шалёные»… А бываіць ды ну іх! не да іх, некалі. Папрацаваць, аддыхнуць, пажартаваць, і зноў ўзяцца за працу прыемную. Ня ў горадзі, у сяле. Люба тут. Люба у вечар цёплы, і ціхі, і добра-пагодлівы снапы вазіць. Люба раніцай у рацэ, у рацэ з вадою лёгкаю, ня дужа халоднаю пакупацца. А днём гуркоў у градах пашукаць, пасмакаваць, або яблак салодзенькіх, мядуначак невялічкіх пакаштаваць. А ў-раньні у сьвяты дзень ўстаць і ў лес пайці, грыбоў насабіраць (мо лясьнікі не абдзяруць), а потым — у цэркву, у госьці пайці, а вечарком, скрыпку узяўшы, на вуліцы пад хатай пасядзець, сыйграць скокі-танцы ды песьні весялушкі розные. Іграіць Іван на гармоніку, а Цімох на дудцы мастак; танцуіць студэнт з дзяўчынкамі хахатушкамі, саромліва сьмелымі, здарова прыгожымі.

Ідзець час, зара да гораду рыхтавацца пара… Сумна тады робіцца.