Старонка:Рунь (1914).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дуць на сенакос яны: хлапец-работнік Восіп, сын і сам стары Нупрэй.

Сала возьмуць, бліноў матка напячэць, вады у бітлажцы набяруць, выйдуць у трох на дзесяціну у Дуброўках, у паноў гдзе сенакос купілі.

Восіп уперадзі, а студэнт ззаду не паддаецца, гонар маіць. Толькі й чутно: «Ўжык, ўжык, ўжык»…

Скіне студэнт і брыль з галавы, і расшпіліцца, і расьперажэцца, хочыць плячо-ў-плячо з работнікам харошым іці.

Вясёла! Вецер сарочку паддуваіць, халадзіць. Скакунцы: «стрык-стрык, цырр»… песеньку пяюць. Пад кустом жупаны лежаць і песчанка з бруском стаіць і Разбой іх сьцеражэць, зьвіўся там. Бяроза сцень кідаіць халадок даець. Пакошэнай травою прыемна пахніць, а наўкола красачак прыгожых і стаіць і ў пакосах ляжыць многа-многа!

Стары Нупрэй сядзіць сабе на пні ды: «кляп-клёп, кляп-клёп» — касу клепіць і радасна на сына пазіраіць: малады, вучоны, прыгожы і добры такі. Сам земскі, сам к яму з рукою здароўкацца першы патходзіць. І мужыкоў, сваіх людзей, сынок не чураіцца, земляка, калі трэба, усюдых абароніць і чужога ня скрыўдзіць…

Добра і студэнту забыцца на думы гарадзкіе — сівые, паэзіей народа роднаго пачаставацца, душу засмучоную ажывіць

І толькі зданьні гэтые… Пытаньня дрэнные… Туга тая… А што! Нічога, нічога… До. Ці ні дапытаца Восіпа, хто кідаў яго? Ці ні пайці на могілкі са стрэльбаю начэваць?

Хву! сьмешна…

Але у чым жэ справа, і чаму яны ўсе маўчаць аб тым, як ён прыехаў?