Старонка:Рунь (1914).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А толку пра зданьнё-страхацьцё так і німа. І бацька с сынам не ахвотна гаворэ ўжо пра тое. Баіцца за сына ядынаго, дрыжонаго. Бо баіцца стары, што надта пачаў цікавіцца сынок незразумелым, таёмным, страшным, няземным,


∗          ∗

— Ой, Нупрэй, паглядай за сынам, — гаворэ сват Яхім, сівы разумны дзед: — пара яго апаслівая-маладая. Ніхто шчэ лбом сьцяну мураваную прабіць ня здалеў, а галовы разбівалі многіе, ой-ой, многіе, як падумаіш. Вялікіе навукі прайшоў Зроіл Давыдзёнак, што ўсё на глаўнаго рабіна вавучаўся, а пачаў задумывацца, пачаў, — і ось табе на: ў аднэй доўгай кашулі ходзіць цяпер па Шамаву с кійком, галавою круціць ды усё нешта гамоніць, бурчыць сабе паднос: «Адэной, Адэной, адгукніся Зроілу. Гдзе ты схаваўся ад Зроіла? Ага, ага, ну німа нічога». Аж страшна становіцца. Такі разумнейшы за ўсіх жыдоў шамоўскіх быў, а во адурэў, бедачэ, ад гэтай думы заўсёгдашняй.

Бярэжч треба Архіпа: мала з нашаго селянскаго роду у людзі наўчоные выходзюць, а калі й выйдзіць каторы, дык барані Ты яго, Божухна! Бо трудненька такому адразу прыросць у іншым стане людзей, паркалёвых людзей. Праз тое трудненька, што як-ніяк, а роднае карэньня глыбока сідзіць у ём. Ось і мучаюць яго пытаньня розные: чаму я—пан, а брат мой, брат, каторы сто раз больш мяне працуіць, пот льець, у катораго рукі ў мазалёх і закарэлі, каторы век сумуіць ды гаруіць і ў гарэлцы душу топіць, думы заліваць, гэты брат, родненькі сын мае мамачкі роднае,