Старонка:Рунь (1914).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

а тымчасам як яны непарушна-мёртвы у жыцьці. Час ідзець, — ў гары, ў воздусі лётаюць аэропланы, дырыжаблі; пад вадой жывуць людзі, як на зямлі; перэгаварываюцца на тысячы вёрст; даходзяць да таго, што думаюць замаражываць чэлавека на колькі трэба часу і ўзноў аджыўляць яго; усё ідзець шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшый мохам камень каля шляху, з мясьціны не скранеш… Сумна, сумна».

— У дваццатым вяку баяцца жыць у новай хаці. А чаго? — ну, пэўне, чэрці не даюць. — Так думаў-сумаваў студэнт.

…Мы ўжо й папа́ прывазілі і свянцілі яе, але нехта засеў у ёй і не дае начэваць… — прачытаў ён і аж зазлуваў:

— Выдумаюць сабе усякіх дурацкіх зданьнёў ды й, бытцым дзеці, забаўляюцца. Якбы рабіць німа чаго; э-эх!

…У прошлы чацьвер пайшоў батрак начаваць у ёй, бо там халадней, а у старой хаці аб цяперашняю летнюю пару дужа душна ды й мухі спакою не даюць. А лавак ў ёй мы шчэ не паставілі, дык ён і лёг на групцы, бо мы цяпер яе ня топім, і спаць там хораша…

Студэнту было троху сьмешна.

…Якое ўжо, не пры нас будзь казана, ліха здалося яму там, — пісалася далей у пісьме, — ці ён, можэ, вечарам з дзеўкамі перэжартаваў, ці часам да Міхаля у карчму зьбегаў, хто яго там ведаіць, а толькі не пасьпелі мы заснуць у старэй хаці, як раптам заляскаталі нашы вокны так, што мы аж адразу папрашнуліся і надта папужаліся. Матка й кажыць да мяне: «Нупрэй, Нупрэй, ці ня біць нас хто лезіць, што гэта робіцца?» А я — шусь! да вакна, гляджу, — ажно