Старонка:Рунь (1914).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэта батрак ў ваднэй сарочцы, без шапкі, босы, як адурэўшый, крычыць нема: «Дзядзічка, атчыняй хутчэй» Атчыніў я вакно, упусьціў яго, а ён трасецца, зуб на зуб не трапляіць…—«Што такое? Што такое?»—запыталіся мы.—«Нехта у новай хаці с печы мяне зваліў.»—«Злодзей, можэ, ды там жэ красці німа чаго»,—сказаў я, але батрак кляўся, бажыўся, што у хату чэлавек залезьць ніяк ня мог, бо ён на нач залажыў чэп у прабой, засадзіў кіёк і слісак с клямкі выцягнуў. Ніхто улезьці ня мог… А нехта, нявідзімы, сьлізкімі, як вужакі, халоднымі рукамі схапіў яго за ногі і махануў с печы на мост. І запраўды у батрака быў зьбіты бок і адзёрты аб цэглу рукі…

— Нячысьцікі завяліся там ці што? — злосна смеяўся студэнт і падумаў, што батрак пабіўся с хлапцамі за дзевак і паддурыў старыкоў чартаўнёй, як найлепей.

Архіп устаў с канапы і засігаў па сьвятліцы у задумленьні. Затужыў троху. І ўспомніў старога дзеда Міхалку, на катораго усе казалі, што ён тры гады бегаў ваўкалакам. Сам Архіп некалі даваў гэтаму веру.

— Што за народ наш, беларусы? — у голас задаў ён сабе пытаньне і размеркуваў, што доктарам будзе служыць на Беларусі і будзе зьбіраць матэрь’лы аб духоўным жыцьці свайго народу.

…А надоячы пашоў начаваць ўжо я і батрак, удвух. І так сама прыбеглі ноччу у старую хату, бо я прашнуўся, чуць не акалеўшы, пад зэдлікам, хоць заснуў на зэдліку, а на батрака, нехта узваліўся і душыў.

— Незразумела, уцяміць не можна, што за