Старонка:Рунь (1914).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ліся, як бульба, слабейшые. А крапчэйшые, стойка вядучы справу сваю, пільна запрацавалі рукамі.

— Госпадзі, памілуй! Божухна, злітуйся! Мірам Навышнему памолімся, — прыгаварываў адзін у помач рукам, а другі, трэйці, чацьвёрты ня грэбавалі і самай бруднай лаянкай. Аж прыкра зрабілася Кліму ад гідкіх слоў, што насіліся у цёмным, гарачым, свойабразным пеклі — гэтай лазьні.

— Во калі ашалелі мужычкі, — мудрыў салдат Какста, цёпаючыся венікам.

Нехта шукаў на шосьціку сваю кашулю і зваліў у самую гразь чужые штаны.

— Саўка! зьбегай, сынок вады: гару, саўсім гару… Хутчэй бяжы… А, Клім, лезь на палок, паўзі, парся, — гукаў Раман.

Клім палез, абпёк ляжку на гарачым палку, плакаў ад дыму і, махаючы венікам, праклінаў, скрыўджэны, і лазьню і тых глуздоў, хто пабудаваў яе такую. «Жывуць-жа людзі» — думаў ён: «Лес пад бокам, жыды у пана адваевалі яго за даўгі і прадаюць колькі гадоў; і селяне кожнагодна пускаючы на гарэлку рубельчыкі і жывучы сярод лесу, маюць лазьню… каб яна, даруй Божэ, згарэла на чыстым полі гэткая».

— Духу паддайце, гэй, хлопцы! — са скуры пнуўся стары Мікіта.

— Ужывай, дзядзька! Пагрэйся, — атказаў «вясёлая галава, а гнілые кішкі» малец Яхім, і — чох! паўведра на печ.

— Холадна! — упінаўся Мікіта.

— І так гарым, — буркнуў Клім, седзячы каля яго і льючы халодную ваду на галаву. Ён успомніў, што Мікіцёнак Панас кождын дзень