Старонка:Рунь (1914).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

«Не, гэта-ж я ні злуюся, чаго-ж гэта я?..» І увайшоў у лазьню.

Вачам стала горка ад дыму. Нагам было ёдка стаяць на гразнай сьцюдзёнай зямлі. Галава ударылася аб шост. Жарыня была на версі, як у пеклі. Ня можна было нічога разгледзіць.

— «Жчах, жчах, жчах, жчах…» работалі венікі. — «Ого-го-го-го» — рагатаў нехта, лезучы на палок. — «Паддай, паддай… Яшчэ горстачку… ліні паўкружачкі на печ… Братцы, ад’жалейця паўчаўхірачкі… Духу мала, духу німа, гэй духу!» Аж стон лунаў у лазьні. Павярнуцца думаў Клім, — нейдзе: паўнютынька лазьня людзей. На нізу у гразі блазнота… Іншы плакаў ад дыму, ці йшчэ ад чаго і цёр вочы кулакамі, і плёскаў гразнай вадой. Але й тую яму нехта забараніў браць, казаў: «Злётай прынясі сам. Іншы сядзеў непарушна, ушчаміўшы галаву паміж ног. Той шчыпаўся, той штурхаўся, той жартаваў — мацаў некаго на вачох, кажучы: «Ці еў балазе?»

— А, та-а-атачка, а а-ай, а до-о-ос! сквірчэў малы хлопчык, як мага, на ўсю сілу, а добры бацька дзержаў за шыю с пэўнасьцю, што агоўтаіцца, і гарачым, як полымя, венікам сьцебаў з усіх бакоў. — «Дай сьпінку, дай жываток, йшчэ трошку, ну, ну, ну, дурненькі, не плач жэ; дос, дос, ня бойся… Ато, брат, камлём заеду, хочыш, — дабавіў ён ўрэшці і злаяўся. А побач с Клімам два нехалюзых хлопчыкі сварыліся за нешта.

— Во-охці, охо-хо-о — чуць жывы выкаціўся у прымыльнік нейкі дзядок.

— Як тое было, як тое будзіць, ось табе на, крычэў Юрка, і раптам зняцеўку — бах! паўнюсенькі карэц вады на маленькую печ. Аж камяні загурчэлі, засіпела вугальля і с палка пасыпа-