Старонка:Рунь (1914).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

хаця і не любіў паказываць таго занадта, бо па яго сумленьню жыцьцё у наш практычны век вымагаіць іншаго. Але гэта быў такі романтык. Колькі вершаў умеў ён на пямяць! З беларускай жа народнай паэзіі найболі ён любіў ціхіе легенды і страшные праданьня; таксама — казкі, у каторых даводзіцца, што некалі праўда возьме верх над злом.

Дальш я даю запіскі яго: «Да самого сябе», каторые пэўне ён мог напісаць толькі для свайго ж чытаньня і па каторых мы можэм больш усяго пазнаць што ён быў за чэлавек.



Ўладзіміравы пісаньня (с папераў, каторые ласкава перэдала мне пані М. — гаспадыня кватэры, гдзе жыў ён астатніе часы).

ДА САМОГА СЯБЕ.

…Дык так, неўдалы Ўладзімірка, у апошніе часы часьцей ды часьцей зьяўляіцца у цябе думка нядобрая, думка аб самагубстві.

На той нядзелі табе, здаецца, якбы й павясялела, і ты пакрыківаў, як цялё, выпушчэнае с пунькі на двор, і пеў у сэрцы: «Жыць! Жыць!»

А заўчора, пасьля абеду, лёг ты ніц на пасьцелю, жарка дыхаў у пярыну, сьцяў зубы, с сударгай апхапіў галаву і мучыўся…

Нудна! Нудна!

Скуль зьявілася тая нуда, што пад канец, у апошніе часы, так неатчэпна грызець тваё сэрцэ і паддаець ламаты і болю галаве тваёй? Чаму не маіш ты цікавасьці к жыцьцю?