Старонка:Рунь (1914).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І ня сьпіцца княгіні—адзінотка ж яна.

Непрыхільна сэрцу у ціхамірным, а пустым пакою. О, думачкі, аткуля вы?

Накінула княгіня Ганна кунічую даху на белые плечкі, узьдзела мякка-пушыстые палуботкі на ножкі белые, дэлікатные, па пакою прайшлася, маркотна на пярыны свае зірнула, прысела бязсільна ж саўсім на аббіты куніччымі скурамі зэдлічэк і галоўку прыгожую пакутна схіліла на грудзі.

Скацілася тонкая, беленькая, з дробненькімі кволенькімі пальчыкамі княгініна рука на калена; а валасы, як непрыдумная па сваёй прыгожасьці чыстая, густая кудзеля, рассыпаліся па цёплаватых пухленькіх плечках; с пацямнеўшых ад жалю і смутку вочэк закапалі гарачые, чысте сьлёзы, як сьветлая раса, сьлёзы…

Плачыць княгіня маладая, прыгожая Ганнуcя.................


Вось і ўсё. А гаспадыня, у каторай жыў Ўладзік, перэказывала мне, што пісаў ён цэлые ночы і ужо меў спісаных колькі сшыткаў. Часта гаварыў гаспадыні, што пішыць гістарычную повесць і зара кончыць. Гдзе яго рукапісы, ці ён спаліў іх з другімі паперамі перад ад’ездам, ці ён узяў іх куды с сабою, хто яго ведае. Астаўся прыпадкова у гаспадыні толькі, відаць, першапачаткавы рукапіс, кінуты ім, каторы я і даў тута.

Апаведаньня сьветчуць, што яго займалі ня токма што грамадзянска-палітычные пытаньня, але і перэжываньня чэлавека, яго псіхалогія. Значыцца тож, любіў ён хараство, прыгожасць,