Старонка:Рунь (1914).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Ідэалаў німа у цябе!

Праўда? Не? Не праўда? А вось праўда!!

Ты — вышэй звычайнаго чэлавека па свайму духу, але дух твой цяжка хварэіць, бо сам сабе дайшоў ты сьмерці у філязофіі сваёй.

Не варта жыць, бо німа нічога на сьвеці, што дзержала-б цябе у жыцьці, што гукала-б цябе к жыцьцю…

Так… чаго жыць табе?

Ты ня жыў, а пражыўся. І невядома, ці разжывешся ты ізноў. Німа ведама, ці палепшаеш ты пасьля сваёй хваробы і ці закрасуіш ты? Ці падасі і другім хварэючым гаючае спадзеваньне, што ня ўсё прапала, што можна шчэ паздаравець?

Ўладзімірка! Ты не маіш сярод людзей чэлавека, катораму б раскрыў душу сваю, да катораго б прыхіліўся Можа аттаго, што ты сам сабе гідак і непрыемен, дык баішся паказацца людзём у шчырасьці сваёй, у брыдоці сваёй.

А ты-ж — ідэаліст…

Ты-ж змалку гнаўся за праўд................. гаротн…

Ад аўтора. Тутака частка паперы згрызена смальлянкамі у часі, калі пісаньня Уладзіміравы лежалі у пані М. на вышках. Потым дальш невялікую мясьцінку пісаньня яго я не даю у друк дзеля таго, што у ёй Уладзімір пішыць аб сабе і дзеля аднаго сябе і такое, што, па мойму, не цікава для грамадзянства і, надрукаванае, не пайшло б на карысць сьветлай памяці майго друга).

................. Душэ мая, душэ мая! Возстані!